«Бедалажка?» КДБ паказаў дасье на 81-гадовую бабулю з Гродна, якая падтрымала Ціханоўскага

Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерый Вакульчык паказаў у эфіры тэлеканала АНТ справу бабулі з Гродна, у якім апісаны два яе дома.

Вакульчык выказаўся пра 81-гадовую пенсіянерку з Гродна Галіну Філіпаўну Андрэйчык, якая 29 мая дала інтэрв'ю Сяргею Ціханоўскаму.

— Была вось зараз у Гродне сітуацыя. Там была бабуля. Вось прыкладна яе … — паказвае кіраўнік КДБ.

 — Катэдж? — пытаецца журналістка.

 — Так, гэта ўсё яе. Іх тут два дамы.

 — Два дамы на адной тэрыторыі?

 — Так, тут два ўчасткі. Бедалажка?

Што вядома пра бабулю?

81-гадовая пенсіянерка з Гродна, дацэнт, ветэран працы Галіна Філіпаўна Андрэйчык 29 мая ў Гродне дала кранальнае інтэрв'ю Сяргею Ціханоўскаму.

Другі раз слава знайшла жанчыну ў вячэрнім эфіры БТ 4 чэрвеня, калі паказалі дом, дзе яна жыве — здымалі з дрона! — і агучылі на ўсю краіну спіс яе маёмасці: кватэра ў цэнтры Гродна, «катэдж» — як яны выказаліся, «дзве недабудаваных фазенды», мікрааўтобус — «трохгодка» мінімум за 25 тысяч долараў. Яе дзяцей назвалі афіцыйна беспрацоўнымі.

На Галіну Філіпаўну звярнуў увагу Лукашэнка. Ён згадаў 4 чэрвеня 80-гадовую жанчыну ў Гродне, якая «крычала, арала «і якая жыве ў «палацы».

Галіна Філіпаўна патлумачыла, што стаж у яе — 52 гады, яна выкладала эканамічную тэорыю ў гродзенскіх універсітэтах. У яе двое сыноў. Старэйшы працуе ў сферы турызму ў Санкт-Пецярбургу, малодшы — праграмістам у расійскай фірме ў аўтамабільнай сферы, раней быў прадпрымальнікам, усталёўваў сігналізацыю.

Ёсць справы і на іншых фігурантаў выбараў

У партфелі ёсць справы і на іншых фігурантаў выбараў-2020, паведаміў Валерый Вакульчык. На асаблівы рэжым нясення службы КДБ у сувязі з выбарамі не пераходзіў.

— Актыўнасць апынулася ніжэй, чым мы меркавалі. < … > Ёсць абуральныя рэчы, якія ляжаць на паверхні і якія будуць шокам для звычайнага чалавека, калі ён даведаецца, куды іх спрабуюць завесці, — выказаўся кіраўнік КДБ аб прэтэндэнтах у прэзідэнты.

Лукашэнка ў эфіры АНТ паведаміў «майданутым», што майдана ў Беларусі не будзе. Пратэстнага руху ў краіне не з’явілася, а прэтэндэнты адпрацоўваюць «чыесьці» грошы, сказаў прэзідэнт. Ні аднаго прозвішчы прэтэндэнтаў у прэзідэнты не прагучала. «Усё і так зразумеюць, пра каго гаворка», — сказалі журналісткі ў эфіры.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024