У Беларусі за суткі афіцыйна памерлі шэсць чалавек. Як Лукашэнка выказаўся пра пандэмію

У Беларусі на 5 чэрвеня зарэгістраваныя 46 868 (+887) чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выпісаныя 22 066 (+904) пацыентаў, памерлі 259 (+6) пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго праведзена 597 013 (+11 948) тэстаў.

«Сёння ўвесь свет пацвярджае, што Лукашэнка меў рацыю»

Прэзідэнт сказаў, што дасягненняў у краіны магло быць і больш, але вінаватая пандэмія. «Бяда навалілася з гэтай пандэміяй. Калі б яе не было, мы б спакойна жылі і працавалі», паведамляе president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка адказаў на папрокі тых, хто лічыць дзеянні Беларусі па барацьбе з каранавіруснай інфекцыі няправільнымі. «Нашы беларусы дзякуюць урачам, што мы змагаемся за кожнае жыццё, што ў нас на два парадкі менш смерцяў, чым у такіх жа краін і нашых суседзяў. Не, трэба кінуць камень у агарод. А што не так? Што ў нас не так, як у іншых? Што мы не ізалявалі і на каранцін не адправілі беларусаў? Што мы не абвясцілі каменданцкую гадзіну? Так сёння ўвесь свет пацвярджае, што Лукашэнка меў рацыю», — сказаў Прэзідэнт.

Галоўны эпідэміёлаг Швецыі прызнаў свае памылкі ў барацьбе з COVID-19

Швецыі павінна была з самага пачатку прымаць больш маштабныя меры па барацьбе з пандэміяй каранавіруса, прызнаў у інтэрв'ю радыёстанцыі Sveriges radio («Шведскае радыё») галоўны эпідэміёлаг краіны Андэрс Тэгнэл, піша dw.com.

Калі б Швецыя сутыкнулася з той жа хваробай з тым жа узроўнем ведаў, якім яна валодае сёння, то краіна выбрала б стратэгію «якая знаходзіцца дзесьці пасярэдзіне паміж тым, што зрабіла Швецыя, і тым, што зрабіў астатні свет».

Змяніць сваю пазіцыю Тэгнэла прымусіла вялікая колькасць ахвяр пандэміі ў краіне. На 5 чэрвеня ў Швецыі заразіліся каронавірусам 41 883 чалавекі, па дадзеных Універсітэта Джонса Хопкінса. Памерлі 4562 чалавекі. Узровень смяротнасці ад каранавіруса ў Швецыі складае 43 пацыента на 100 000 насельніцтва і з’яўляецца адным з самых высокіх у свеце.

Хроніка каранавіруса ў Гродне


Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024