У ГрДУ ім. Янкі Купалы памёр загадчык кафедры. У яго быў COVID-19

27 траўня памёр Дзмітрый Лебядзевіч, загадчык кафедры беларускай літаратуры. Ён быў інфікаваны COVID-19 і знаходзіўся ў цяжкім стане, паведамілі Hrodna.life тры крыніцы, у тым ліку калегі выкладчыка.

Дзмітрыю Лебедзевічу было 62 гады. Як доўга ён быў у цяжкім стане і быў на ШВЛ, невядома. Яго жонка, супрацоўніца універсітэта, прайшла лячэнне ад каранавіруса. Цяпер яна на бальнічным, паведамілі Hrodna.life калегі выкладчыка.

Загадчыка кафедры пахавалі 29 мая. Развітанне дапамаглі арганізаваць супрацоўнікі ўніверсітэта. Хавалі выкладчыка ў закрытай труне. Адпяванне і развітанне прайшло ў двары Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора. Памінкі не арганізоўвалі. «Шкада, што прыйшло не так шмат людзей, хаця ўсё было цалкам бяспечна», — сказаў Hrodna.life калега выкладчыка.

На 25 траўня сярод супрацоўнікаў і студэнтаў не было інфіцыраваных COVID-19 у цяжкай форме, паведамлялі раней Hrodna.life у прэс-цэнтры ГрДУ.

В университете им. Янки Купалы 20 случаев COVID-19. Сессия — в перчатках и масках

Дзмітрый Лебядзевіч — кандыдат філалагічных навук. Асноўная тэматыка яго публікацый — рэцэпцыя антычнай паэзіі ў беларускай і заходнееўрапейскай літаратуры.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024