У Беларусі выдаюць кнігу пра манеты ВКЛ. Як падтрымаць праект?

Мінула шмат стагоддзяў, але законы выпуску і абарачэння грошай прынцыпова не змяніліся. У Беларусі выдаюць альбом-энцыклапедыю «100 манет Вялікага Княства Літоўскага», дзе раскажуць пра грошы краіны.

Выдаўцы запланавалі шчыльную крэйдаваную паперу, вялікі фармат, цвёрдую вокладку і якасны друк. Альбом рыхтуе выдавецтва «Тэхналогія», вядомае сваім уважлівым стаўленнем да культуры кнігі. Законы беларускай мовы будуць у прыярытэце.

Кніга будзе багата ілюстравана адмысловай гістарычнай графікай. Выявы падбяруць сябры Студыі imago.by — Старадаўнія карты і гравюры.

Для кожнай манеты падаецца якасная выява і пашпарт з інфармацыяй пра датаванне, памер, вагу, метал, месца адліўкі і калекцыйны кошт.

Аўтары

Дзмітрый Гулецкі - даследнік нумізматыкі і матэрыяльнай культуры. Галоўны рэдактар зборнiка «Русь, Лiтва, Арда», лаўрэат залатога знака Беларускага нумiзматычнага таварыства.

Мікалай Дарашкевіч — даследнік нумізматыкі, заснавальнік Аптэкi-музея ў Гродне. Кандыдат бiялагiчных навук.

Чакаецца, што кніга будзе гатова ўвосені 2020 года. Для гэтага неабходна сабраць 10 900 BYN. Грошы збіраюць да 20 ліпеня. Кожнаму падзякуюць за падтрымку на старонках кнігі.

  • Вы атрымаеце плакат фармату А2 з усімі манетамі з кнігі ў натуральны памер — за 10 рублёў;
  • Першыя 100 фундатараў атрымаюць альбом са зніжкай — за 30 рублёў;
  • Хто не паспее — усё адно добра зэканоміць, замовіўшы кнігу па выдавецкім кошце — 35 рублёў.

Для буйных фундатараў і тых, хто замовіць 10−20−100 асобнікаў, ёсць асаблівыя прапановы. Больш інфармацыі - на ulej.by.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024