Каранавірус пацверджаны ў 3600 дзяцей. На што яшчэ хварэюць маленькія беларусы

У Беларусі зарэгістравана 3600 дзяцей з станоўчым тэстам на каранавірус. Пра гэта 1 чэрвеня паведаміла галоўная спецыялістка аддзела медыцынскай дапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Таццяна Бурдзь на брыфінгу, прымеркаваным да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

— 95 адсоткаў дзяцей пераносяць захворванне практычна ў бессімптомнай форме. Ёсць невялікая колькасць дзяцей з сярэднецяжкім станам. Як правіла, гэта дзеці з спадарожнай паталогіяй, з анкагематалагічнымі захворваннямі і, на жаль, з атлусценнем. Цяжкіх выпадкаў у нас, на шчасце, не было, — расказала Таццяна Бурдзь.

З пачатку ўспышкі ў Беларусі нарадзілася 62 дзіцяці ад маці з станоўчым тэстам на каранавірус, з іх было дзве двойні, Дзеці нарадзіліся здаровымі.

Спецыялістка распавяла, што на першым месцы сярод дзіцячых хвароб (больш за 60%) — паталогіі органаў дыхання, на другім — хваробы органаў зроку. Гэта звязваюць з тым, што дзеці шмат часу праводзяць за гаджэтамі. На трэцім месцы — захворванні апорна-рухальнай сістэмы (у тым ліку наступствы траўмаў); на чацвёртым — хваробы органаў стрававання. Залішнюю масу цела маюць 17% беларускіх школьнікаў, і, па словах Таццяны Бурдзь, ​​іх колькасць штогод расце.

За чатыры месяцы 2020 года Беларусі нарадзілася на 7% менш дзяцей, чым за той жа перыяд мінулага года. Тым не меней, кожны пяты жыхар нашай краіны — дзіця. Спецыялістка назвала гэты паказчык даволі нядрэнным.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024