Яндэкс.Таксі запускае ў Гродна тарыф «Камфорт». Колькі гэта каштуе?

Сэрвіс Яндэкс. Таксі запускае ў Гродне новы тарыф «Камфорт». Паездкі па ім выконваюць машыны Škoda Rapid, Kia Rio, Volkswagen Jetta ў добрым стане, распавядаюць у фірме.

Кошт паездкі па «Камфорту» пачынаецца ад 3 рублёў. Напрыклад, прыблізна за 3 рублі можна даехаць ад караоке «Чемпи» да кінатэатра «Кастрычнік». Паездка ад «Еўраопта» на вуліцы Дамброўскага да Драмтэатра будзе каштаваць каля 4 рублёў. Аплаціць можна наяўнымі або банкаўскай картай у дадатку.

«Камфорт» стаў трэцяй паслугай Яндэкс.Таксі ў Гродне. У горадзе можна замовіць аўтамабіль па больш даступным тарыфе «Эканом», па якім кошт пачынаецца ад 2,5 рублёў. Таксама ў дадатку ёсць паслуга «Дастаўка», з дапамогай якой карыстальнікі могуць перадаваць блізкім усё неабходнае, а невялікія кампаніі — адпраўляць кліентам замовы.

Яндэкс.Таксі працуе ў Гродне з верасня 2018 года. Сёння скарыстацца сэрвісам можна ў 21 горадзе Беларусі, уключаючы ўсе абласныя цэнтры. У сакавіку мінулага года Яндэкс. Таксі ўвяло дадатковае бясплатнае страхаванне жыцця і здароўя пасажыраў і кіроўцаў у краіне. Страхоўка аўтаматычна распаўсюджваецца на ўсе паездкі, замоўленыя праз дадатак

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024