Еўрапарламент прапануе адмяніць роўмінг паміж ЕС і краінамі «Усходняга партнёрства». Што кажуць у Мінсувязі

Камісія па міжнародных справах Еўрапарламента рэкамендавала адмяніць роўмінг паміж краінамі Еўрасаюза і «Усходняга партнёрства», куды ўваходзіць і Беларусь.

Палажэнне, якое заклікае да адмены платы за карыстанне мабільнымі тэлефонамі ў роўмінгу ў краінах Усходняга партнёрства і паміж ЕС і гэтымі краінамі, уключана ў справаздачу пасяджэння камісіі з ініцыятывы польскіх дэпутатаў Еўрапарламента, піша gazetaprawna.pl.

Гэтую ініцыятыву пракаментавалі ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі Беларусі.

— Пачалася падрыхтоўка праекта рэгіянальнага роўмінгавага пагаднення ў рамках «Усходняга партнёрства», які можа быць падпісаны ў снежні 2020 г. i ўступіць у сілу з 1 студзеня 2022 г. Праект гэтага пагаднення прадугледжвае паэтапнае зніжэнне тарыфаў на паслугі міжнароднага роўмінгу ў краінах «Усходняга партнёрства» на працягу пяці гадоў, — сказаў першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі Сяргей Несцяровіч, пішет minsknews.by.

Па словах Несцяровіча, адным з перспектыўных для Беларусі напрамкаў з’яўляецца праца па гарманізацыі тарыфаў на паслугі міжнароднага роўмінгу з краінамі-удзельніцамі «Усходняга партнёрства» і з ЕС, у якой прымае ўдзел Мінсувязі сумесна з іншымі зацікаўленымі ведамствамі.

Праца вядзецца паміж шасцю краінамі - удзельніцамі «Усходняга партнёрства»: Арменіяй, Азербайджанам, Беларуссю, Грузіяй, Малдовай і Украінай.

— Гэта праца праводзіцца ў адпаведнасці з узгодненай у рамках «Усходняга партнёрства» дарожнай картай па роўмінгу з улікам даследавання цэнаўтварэння паслугаў роўмінгу, — дапоўніў Сяргей Несцяровіч.

Чытайце таксама: «Станоўчы імпульс нашым адносінам». Як ЗША і Еўропа дапамогуць Беларусі супраць COVID-19?

У якасці магчымага наступнага этапу разглядаецца паэтапная гарманізацыя тарыфаў на паслугі міжнароднага роўмінгу паміж краінамі-удзельніцамі «Усходняга партнёрства» і ЕС. Аднак гэта пытанне патрабуе дадатковай паглыбленай прапрацоўкі.

Абмеркаванне рэкамендацый для чэрвеньскага саміту ЕС з кіраўнікамі краін і ўрадаў Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны прайшло 19 траўня.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024