У Гродзенскай вобласці знізілі адзіны падатак ўдвая. ІП: «На ўліку кожная капейка»

Стаўкі адзінага падатку для ІП і фізічных асоб Гродзенскай вобласці панізілі ў два разы. Адпаведную пастанову афіцыйна апублікавалі 21 траўня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале pravo.by.

Зніжэнне стаўкі адзінага падатку, з улікам якой ён разлічваецца, распаўсюджваецца на 2-гі і 3-ці кварталы 2020 года. Рашэнне прынята Гродзенскім абласным саветам дэпутатаў 15 траўня на падставе ўказа прэзідэнта № 143 «Аб падтрымцы эканомікі» ад 24 красавіка. Яно распаўсюджваецца на падаткі з дзейнасці, ажыццёўленай з 1 красавіка 2020 года.

Такое зніжэнне — упершыню

Адзіны падатак у асноўным плацяць ІП на рынках і ў гандлёвых цэнтрах, многія ж прадпрымальнікі працуюць паводле спрошчанай сістэмы падаткаабкладання з ПДВ або без яго, патлумачыла Hrodna.life бухгалтар.

«Цяпер такая сітуацыя, што гандлю асабліва няма, таму калі нават ідзе хоць нейкая зніжка, ужо нядрэнна», — кажа гродзенка Алена Чумакова, прадпрымальніца. Зараз на ўліку кожная капейка.

Алена працуе паводле адзінага падатку, і 1 траўня ўжо заплаціла на месяц наперад. Аб зніжэнні стаўкі яе падатковы інспектар яшчэ не папярэджвала, таму зараз прыйшлося пераплаціць. Праўда, калі раней было невялікае змяншэнне падатку, з 115 да 100 рублёў, лішнюю аплату пералічылі.

Такога істотнага зніжэння падатку, як цяпер, не было ніколі.

Алена прадае галантарэю і сувеніры ў гандлёвым цэнтры «Вежа» на Дзевятоўцы. Арэнду плацяць, як і да пандэміі - 211 еўра. ІП, якія працуюць у гандлёвым цэнтры, пісалі лісты арэндадаўцу з просьбай аб зніжэнні аплаты, але пакуль адказу не было. «Выручка ўпала капітальна», — кажа Алена.

Чытайце таксама: «Каб так цяжка — ніколі не было». Як выжываюць цяпер іпэшнікі на гродзенскіх рынках

Раней беларускія прадпрымальнікі крытыкавалі меры падтрымкі бізнесу. Кіраўнік Рэспубліканскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Аляксандр Швец адзначаў, што ў пакет антыкрызісных мераў з указа прэзідэнта № 143 ўвайшла вельмі малая частка іх прапаноў. «Так, да 30 верасня усталёўваецца мараторый на павышэнне базавай арэнднай велічыні, а арганізацыі з зацверджанага спісу галін могуць разлічваць на адтэрміноўку па арэнднай плаце да 30 верасня з наступнай растэрміноўкай да канца года. Мы ж прасілі аб адтэрміноўцы да восені з наступнай растэрміноўкай да 1 года. Мы зыходзілі з таго, што попыт, магчыма, толькі пачне падымацца да верасня, але будзе яшчэ далёкі ад поўнага аднаўлення «, — падкрэслівае кіраўнік бізнес-саюза.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024