У Гродзенскім дзяржаўным каледжы мастацтваў у двух выкладчыкаў і адной навучэнкі пацвердзілі каронавірус. Пра гэта TUT.BY распавялі супрацоўнікі ўстановы адукацыі. Зараз у памяшканнях каледжа праводзяць дэзінфекцыю, заняткі прыпыненыя.

 — Учора, 19 траўня, усіх папярэдзілі, што ў будынку будуць праводзіць дэзінфекцыю, таму ў каледж лепш не прыходзіць, — распавёў TUT.BY адзін з выкладчыкаў каледжа і патлумачыў, што спецыфіка навучання ва ўстанове такая: ёсць групавыя заняткі, а ёсць індывідуальныя.

Групы «на выдаленку» перавялі раней, у будынку каледжа праводзілі толькі індывідуальныя практычныя заняткі.

20 мая вучоба прыпыненая: у каледжы спецыялісты з Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі праводзілі дэзінфекцыю. У чацвер заняткаў таксама не будзе. Супрацоўнікі кажуць, што зноў будуць праводзіць дэзінфекцыю, але ўжо сваімі сіламі.

 — Каранавірус пацвердзілі ў траіх чалавек — двух выкладчыкаў і адной вучаніцы. Частка адміністрацыі каледжа на самаізаляцыі як кантакты першага ўзроўню, — распавялі супрацоўнікі каледжа.

Атрымаць каментар аб сітуацыі ў адміністрацыі ўстановы пакуль не ўдалося.

Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 23 траўня ў Беларусі пацверджаны 35 244 выпадкі каранавіруса, ачунялі 13 528 пацыенты, памёрла 194 чалавек.

Хроніка каранавіруса ў Гродне