Новости

У СШ № 36 Гродна пацвердзілі тры выпадкі каранавірусу. Заняткі не адмянілі

Тры выпадкі каранавірусу ёсць у СШ № 36 Гродна. Два класы сышлі на каранцін, частка выкладчыкаў - кантакты першага ўзроўню. Афіцыйнай інфармацыі бацькі не атрымалі, заняткі ў школе пакуль не адмянілі, паведамляе ў Facebook Андрэй Пачобут, бацька аднаго з вучняў школы.

Адкуль стала вядома пра каранавірус ў школе?

Каранавірус пацвердзілі ў супрацоўніка тэхперсаналу. У трэцім класе захварэў вучань і яго мама. Дзяцей і настаўніцу на два тыдні адправілі на самаізаляцыю. У чацвёртым класе ў мамы — каранавірус, у дзіцяці ўзялі аналіз. Шмат настаўнікаў на бальнічным, але атэстацыя вучня праводзіцца толькі пры асабістай прысутнасці, паведамляе адзін з папулярных тэлеграм-каналаў.

«Каранавірус пацверджаны ў аднаго супрацоўніка тэхперсаналу школы № 36 у Гродне. Шмат настаўнікаў на бальнічным, але дзяцей зазываюць у школу. Атэстацыя за чацвёртую чвэрць толькі пры асабістай прысутнасці, нават пры наяўнасці адной ацэнкі», — пішуць у папулярным тэлеграм-канале 14 траўня.

«У нас новыя выпадкі хваробы ў школе № 36, — распавёў жыхар Гродна 15 траўня тэлеграм-каналу. — У трэцім класе захварэў хлопчык і ягоная мама. Дзяцей і настаўніцу на два тыдні адправілі на самаізаляцыю. У чацвёртым класе ў мамы — каранавірус, у дзіцяці ўзялі аналіз. Ён усе дні хадзіў у школу. Сёння ў іх ніхто не вучыцца, калі пацвердзіцца, іх таксама ізалююць. Аднаго з настаўнікаў таксама адправілі на самаізаляцыю, бо ён працаваў з гэтымі дзецьмі. Таму урокаў фізкультуры не будзе»

Бацька вучня: два класа на карантыне

Андрэй Пачобут пацвярджае тры выпадкі каранавірусу і каранцін у двух класах.

 — Але, як гэта прынята ў Беларусі, у нас поўны недахоп афіцыйнай інфармацыі. Цішыня. Заняткі павінны праводзіцца ў панядзелак (18 траўня — Hrodna.life). Бессэнсоўна чакаць пробліск сумлення ў беларускіх чыноўнікаў.

Андрэй спадзяецца, што інфармацыя аб каранавірусе дойдзе да бацькоў вучняў і яны не адправяць дзяцей у школу, якая стала ачагом інфекцыі.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024