Бабарыка: Прэзідэнт гэта менеджар, калі мне гэтую працу не дадуць — не паражэнне

16 траўня вылучэнец у прэзідэнты Віктар Бабарыка зладзіў свой першы стрым у instagram. Адначасова відэа глядзела больш за 2270 чалавек, піша euroradio.fm. Бабарыка распавёў пра тэхнічныя моманты, звязаныя з запісам у яго ініцыятыўную групу, і адказаў на пытанні беларусаў.

Ад самага пачатку Бабарыка папярэдзіў гледачоў, што на некаторыя пытанні адкажа толькі пасля рэгістрацыі ЦВК.

«На канфліктныя пытанні адказу даць я не магу, бо ёсць прававыя абмежаванні», — патлумачыў ён.

Бабарыка распавёў, што да яго ў ініцыятыўную групу запісалі ўжо больш за 8 тысяч чалавек.

Былы банкір не захацеў агучыць імёны людзей, якія ўваходзяць у яго каманду, аднак распавёў, што ад моманту прыняцця рашэння вылучацца (гэта адбылося ў панядзелак 11 траўня) ў прэзідэнты ўбачыў новую Беларусь:

«Я зразумеў, што гэта ў маім жыцці проста фантастычна правільны крок. Я ўбачыў такую Беларусь — маладую, гатовую на валанцёрскіх пачатках зрабіць тое, што мне патрэбна».

Чытайце таксама: Паколькі Ярмошына не зарэгістравала арыштаванага блогера Ціханоўскага, на выбары ідзе яго жонка

Таксама Бабарыка параўнаў пасаду прэзідэнта з роляй менеджара, і сказаў, што калі не стане прэзідэнтам, то не будзе ўспрымаць гэта як паражэнне.

«Калі мяне не возьмуць на працу — гэта не паражэнне. Проста тыя, хто мяне наймае, вырашаць, што я не пасую да ролі кіраўніка», — патлумачыў былы кіраўнік «Белгазпрамбанку». Праўда, на пытанне, што будзе рабіць, калі яго ініцыятыўную групу не зарэгеструюць, адказаць адмовіўся — маўляў, такога не можа быць.

«Мае рашэнне не вымушанае, а цалкам базуецца на маіх разважаннях, на ацэнцы маіх магчымасцяў і на разуменні, што я магу зрабіць. 20 гадоў быць кіраўніком адной арганізацыі - гэта няправільна, павінна быць зменнасць», — сказаў ён, маючы на ўвазе сваю працу ў «Белгазпрамбанку».

Праграма Бабарыкі будзе агучаная, калі яго зарэгіструюць кандыдатам у прэзідэнты. Па яго словах, яна ўжо гатовая.

Чытайце таксама: Якія ініцыятыўныя групы зарэгістраваў Цэнтрвыбаркам

Падзяліцца

Апошнія запісы

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024