Навіны

«Яны выконвалі важную місію». Валянтэры-дакумэнталісты трапілі ў аварыю. Двое загінулі, адна ў цяжкім стане

У аварыі загінуў рэжысэр Уладзімер Міхайлоўскі. Рэжысэрка Любоў Зямцова ў рэанімацыі ў цяжкім стане. Яна знаходзіцца ў шпіталі ў Мар'інай Горцы, паведамляе 15 траўня Радыё С**бода.

«Учора ў яе (Любові. — РС) быў дзень народзінаў, яны ўвесь дзень развозілі з 5 ранку дапамогу па шпіталях, — расказала маці Любові Зямцовай Сьвятлана. — Яны несьлі важную місію і здымалі ўсё гэта. Вярталіся ў добрым настроі. 18.10 я зь імі размаўляла, а ў 19.30 адбылося сутыкненьне. З сустрэчнай паласы ішла на Гомель машына. Валодзя і Максім загінулі».

Сьвятлана Зямцова кажа, што становішча Любові пакуль складанае.

«Аніякіх сьлёз, аніякага смутку, я вельмі прашу! Дапамога можа быць толькі ад сіл сьвятла. Бласлаўляйце яе на сьветлае і доўгае жыцьцё, каб яе другое нараджэньне было магутным і моцным, вельмі вас прашу», — кажа Сьвятлана Зямцова.

Пахаваньне Ўладзімера Міхайлоўскага адбудзецца 16 траўня ў Бабруйску.

Любоў Зямцова — вядомая беларуская дакумэнталістка. Апошнім часам разам з Уладзімерам Міхайлоўскім яны здымалі цыкль пра Беларусь для тэлеканалу «Настоящее время».

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024