У Міністэрстве аховы здароўя лічаць, што пандэмія каранавірусу ў Беларусі выходзіць на плато, пра гэта заявіла ў эфіры тэлеканала «СТВ» намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан, піша Белсат.

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан распавяла, што за апошнія дні медыкі выявілі прыкладна аднолькавую колькасць інфікаваных каранавірусам. Паводле яе, колькасць зарэгістраваных выпадкаў заражэнняў складае ў сярэднім ад 8,7 да 9,7% ад колькасці праведзеных тэстаў за дзень.

Алена Богдан таксама распавяла, што для лячэння пацыентаў з выяўленым СOVID-19 выкарыстоўваецца комплекс розных лекаў. Медыкі выкарыстоўваюць лекі супраць малярыі, сродкі для лячэння ВІЧ-інфекцыі, і нават супраць артрыту.

«Можна быць на вельмі дрэнным плато ўвесь час»

Прырост больш за 900 выпадкаў за суткі паказвае, што Беларусь пакуль у нарастаючай фазе. Калі плато будзе такім жа — 8,7% пазітыўных ад усіх тэставаных за дзень, то да 3%, якія сведчаць аб адступленні інфекцыі, па-ранейшаму будзе вельмі далёка. Пра гэта распавёў кіраўнік літоўскага цэнтра прафілактыкі інфекцыйных захворванняў і СНІДу (ULAC), прафесар Саўлюс Чаплінскас у інтэрв'ю TUT.BY.Але калі няма зніжэння, значыць, што намаганняў, якія прымяняюцца, не хапае. Можна быць на вельмі дрэнным плато ўвесь час. Але мэта не ў гэтым, а ў тым, паўтаруся, каб было не больш за 3% пазітыўных у дзень ад усіх тэстоўваных.

 — Як доўга Беларусь можа прабыць на плато?

— У горшым выпадку-пакуль усё не перахварэюць.

— 100% насельніцтва?

 — Па логіцы, хапае 60−70%, тады, можа быць, пойдзе на спад. Але такую гіпотэзу можна было вылучаць два-тры тыдні таму. Цяпер ёсць сумневы з нагоды таго, развіваецца ўстойлівы імунітэт або не, асабліва ў тых, хто перахварэў у лёгкай форме. Таму застаецца толькі адно — як мага больш намаганняў надаваць хуткаму тэставанню, ізаляцыі і лячэнню, і не толькі сімптомных, але і бессімптомных, іх кантактаў. На прыкладзе Літвы відаць, што асаблівую ўвагу трэба надаваць медустановам, што і так зразумела, пансіянатам, дзе жывуць пажылыя людзі, хоспісам — там вельмі хутка распаўсюджваецца вірус. Тое ж можна сказаць і аб іншых калектывах — аб турмах, арміі. Не важна, што там маладыя людзі, але яны таксама могуць хварэць, інваліднасць можа застацца.

Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 23 траўня ў Беларусі пацверджаны 35 244 выпадкі каранавіруса, ачунялі 13 528 пацыенты, памёрла 194 чалавек.