У Гродне з-за каранавіруса памерла першая пацыентка

Раніцай 13 траўня ў Гродзенскай абласной інфекцыйнай клінічнай бальніцы памерла 59-гадовая пацыентка, у якой быў каранавірус. Яна знаходзілася на ШВЛ, паведамляе крыніца Hrodna.life.

Рэдакцыя Hrodna.Life звярнулася ў інфекцыйную бальніцу за афіцыйным каментаром і апублікуе яго, як толькі ён будзе атрыманы.

На 24 красавіка ў Гродзенскай вобласці было 347 выпадкаў каронавіруса. Пасля гэтага дадзеныя па рэгіёнах Міністэрства аховы здароўя перастала даваць.

Па дадзеных на 5 траўня, з медыцынскіх устаноў вобласці выпісалі ўжо 142 чалавека, перахварэлі каронавірусам, паведаміў Віктар Пранюк, намеснік старшыні аблвыканкама. Зараз праходзяць лячэнне 412 пацыентаў. У вобласці ёсць 9000 месцаў для хворых, казаў намеснік старшыні аблвыканкама.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024