У Мінску зафіксавана зніжэнне захворвання на пнеўманію. Пра гэта расказаў Лукашэнка падчас нарады з членамі ўрада і кіраўніцтвам адміністрацыі прэзідэнта. Адпаведны сюжэт паказаў канал АНТ, піша nn.by.

Лукашэнка адзначыў, што, нягледзячы на ​​негатыўныя прагнозы наконт парада, росту колькасці выпадкаў захворвання нібыта не было.

— Людзі знаходзяцца на паветры, гэта не горш, чым яны там недзе будуць зачыненыя. Гэта і ваенныя людзі былі, і тыя, якія перахварэлі… Але ўсё ж у душы, у сэрцы неяк насцярожанасць была. Ну і што мы атрымалі? У Мінску значнае зніжэнне пнеўманій — учора ў 2 разы. І я ўчора перахрысціўся: дай Бог, каб мы і далей так па пнеўманіям пайшлі. У тым плане, што мы шпіталізавалі і выпісалі — і ў нас у мінус пайшло, і не толькі ў Мінску — мы атрымалі дадатковае ложка-месца на ўсялякі выпадак для тых, хто захварэў.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Хроніка каранавіруса ў Гродне