Новости

Ярмошына: Пасяджэнні камітэтаў будуць праходзіць без назіральнікаў. «Асаблівыя ўмовы» на выбарах-2020

Прэзідэнцкія выбары 2020 года будуць праходзіць у асаблівых умовах, заявіла 8 траўня ў парламенце старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Пасяджэнні выканаўчых камітэтаў па фармаванні камісій пройдуць без назіральнікаў, ці прыедуць міжнародныя эксперты, невядома.

«Яна [выбарчая кампанія — рэд.] будзе вельмі рэзка адрознівацца ад кампаній па выбарах Прэзідэнта, якія праходзілі раней», — цытуе Лідзію Ярмошыну zviazda.by.

Пасяджэння абласных, раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў па фарміраванні тэрытарыяльных выбарчых камісій будуць праходзіць без запрашэння назіральнікаў, прадстаўнікоў палітычных партый, грамадскіх аб’яднанняў і грамадзян, якія вылучылі свае кандыдатуры. Выканаўчыя органы павінны будуць выкладваць на сваіх старонках у інтэрнэце стрымы з такіх пасяджэнняў або запісы, удакладніла Лідзія Ярмошына.

Сродкі абароны для ўсіх абавязковыя, набываць — самім

Зборшчыкаў подпісаў абавяжуць выконваць рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя, ўсіх іх павінны забяспечыць сродкамі індывідуальнай абароны. Тое ж датычыцца і камісій, і назіральнікаў. Па словах Ярмошынай, сродкамі абароны прыйдзецца забяспечваць сябе самастойна альбо самім грамадзянам, якія будуць працаваць у камісіях, альбо тым арганізацыям, якія будуць прымаць у сябе выбарчыя камісіі.

Пакуль невядома, ці прыедуць на выбары ў Беларусь міжнародныя эксперты.

Дазволяць галасаванне на дачах

Лідзія Ярмошына адзначыла, што праз пандэмію выбаршчыкі ў жніўні (традыцыйна месяцы адпачынкаў) будуць знаходзіцца ў краіне. «І нават калі яны будуць у гэты перыяд адпачываць, то мы дамо ім усе магчымасці прагаласаваць па месцы адпачынку», — падкрэсліла яна. Напрыклад, студэнты змогуць прагаласаваць па месцы пастаяннага пражывання, людзі, якія ўлетку жывуць на дачах, — у сельсаветах. Пры гэтым яны будуць выключацца са спісаў выбаршчыкаў у гарадах.

Хто можа стаць кандыдатамі

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі правядуць 9 жніўня.

Згодна з Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь, дакументы для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, якая будзе збіраць подпісы за вылучэнне кандыдата, ён павінен падаць у Цэнтральную камісію не пазней чым за 85 дзён (арт. 61 ВК РБ) — да 15 траўня.

Гэта значыць, што на рэгістрацыю ініцыятыўных груп у будучых кандыдатаў застаўся ўсяго тыдзень. Апазіцыя яшчэ не вызначылася канчаткова з адзіным кандыдатам. Першы этап праймерыз не быў зацверджаны штабам, бо гэтая частка праймерыз не была завершана праз пачатак пандэміі, а на трэці этап ужо няма часу.

Блогер Сяргей Ціханоўскі, аўтар канала «Страна для жизни», аб’яўляў пра сваё жаданне стаць кандыдатам, але цяпер ён затрыманы на 15 сутак. Прадстаўніка, які мог бы падаць дакументы за яго паводле даверанасці, ён не мае, піша t*t.by.

Чытайце таксама: У Гродне асудзілі рэжысёра Васіля Калача за сустрэчу з блогерам Ціханоўскім

Свой удзел у выбарах экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая пакуль адназначна не пацьвердзіла. Раней яе выключылі з праймерыз апазіцыі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024