9 траўня адкрыюць рух ад Ажэшкі да Карбышава. Што адбываецца на вуліцы Леніна

Больш за 300 тон асфальту абкладуць спецыялісты КУП «Ремстройавтодор» на вуліцы Леніна, каб вы маглі паехаць па ёй ужо 9 траўня. Праўда, на гэтым этапе пакуль ад Ажэшкі да Карбышава. Чаму зараз уся вуліца Леніна падобная на «мурашнік», глядзіце ў рэпартажы АвтоГродно.

Кладку чарнавога асфальту пачалі ад вуліцы Ажэшкі. Работы стартавалі 7 траўня.

— Перш за ўсё, мы хочам адкрыць рух ад Ажэшкі да Карбышава, пакуль па чарнавым слоі асфальту. За два дні на гэтым участку плануем абкласці больш за 300 тон асфальту, — распавядалі спецыялісты КУП «Рэмбудаўтодара».

Праз тры тыдні на гэты ўчастак зноў вернуцца дарожныя будаўнікі, каб абкласці фінальны пласт асфальту. Верагодна, ён будзе прагумаваным, як на вуліцы Васілька. Паўзу паміж пластамі зноў бяруць для таго, каб паглядзець на прасадкі грунту, бо пад дарогай мяняліся калодзежы і трубы ў вялікім аб’ёме.

На вуліцы Леніна — новыя прынцыпы ўладкавання

Усе апошнія рэканструкцыі вуліц у Гродне праводзяцца па агульных прынцыпах: ўсталёўваюцца «плавучыя люкі», заніжаецца бардзюрны камень у месцах заездаў і выездаў са двароў і ўкладваецца тактыльная плітка. АвтоГродно праверыў: на вуліцы Леніна усё гэта ёсць.

Насупраць кожнага дваровага выезду абнавілі бардзюр — занізілі. Такіх выездаў на Леніна больш за 10.

Абнаўляецца і паркоўка насупраць бара «Гудзіні».

А вось на ўчастку паміж Карбышава і Будзённага праца яшчэ на папярэднім этапе. Хоць студні і ліўнёўкі ўжо абноўлены, але стары асфальт яшчэ трэба фрэзіраваць. Спецтэхніка, дарэчы, ужо пад’ехала.

Цікава, што насуперак забараняльным знакам, аўтамабіляў на вуліцы хапае. Хтосьці прыязджае і паркуецца ўздоўж ходніка на «аварыйку», хтосьці разгортваецца і з’язджае.

Вуліцу Леніна перакрылі для руху з 1 красавіка. Планавалася, што яе адкрыюць толькі 31 траўня. Атрымліваецца, працуюць з апярэджаннем тэрмінаў?

Дарэчы, як распавялі дарожныя будаўнікі, на наступным тыдні плануецца кладка фінальнага асфальту на Вялікай Траецкай. Вуліцу перакрыюць на 4 дні.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024