ХІІІ Фестываль нацыянальных культур пераносіцца на 2021 год з-за каранавіруса. Пра гэта распавёў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў у ходзе сустрэчы з кіраўніцтвам і супрацоўнікамі тэлерадыёкампаніі «Гродна», паведамляе Гродна Медыя Group.
Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у 2020 годзе павінен прайсці 13-ы раз. Свята ў Гродне было запланаванае на 5 і 6 чэрвеня, а 7 чэрвеня ён павінен быў перамясціцца на Аўгустоўскі канал.
Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур традыцыйна праводзіцца ў Гродне раз на два гады з 1996 года. У ім прымае ўдзел каля 800 прадстаўнікоў розных нацыянальных аб’яднанняў.
Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).
Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…
За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…
Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…
У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…
На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…
Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…