Новости

Прагноз: пік заражэння COVID-19 на Гродзеншчыне будзе на гэтым тыдні. Калі будзе «плато»?

412 пацыентаў лечацца ў вобласці ад каранавіруса па дадзеных на 5 мая. Да сярэдзіны гэтага тыдня чакаецца пік захворвання COVID-19. З наступнага тыдня наступіць «фаза плато» — колькасць хворых перастане павялічвацца, а ачунялых стане куды больш. Пра гэта распавёў Віктар Пранюк, намеснік старшыні аблвыканкама.

Па дадзеных на 5 траўня, з медыцынскіх устаноў вобласці выпісалі ўжо 142 чалавека, якія перахварэлі на каранавірус, паведаміў Віктар Пранюк. Зараз праходзяць лячэнне 412 пацыентаў. У вобласці ёсць 9000 месцаў для хворых, кажа намеснік старшыні аблвыканкама.

— У Гродне ёсць 29 чалавек, якія перахварэлі на каранавірусную інфекцыю і ўжо выпісаныя з устаноў аховы здароўя, — распавядаў 4 траўня Юры Громак, доктар-трансфузіёлаг аддзялення камплектавання донарскіх кадраў.

Для лепшай дыягностыкі ў Гродне працуюць ужо чатыры лабараторыі, якія даследуюць біяматэрыялы на наяўнасць COVID-19. Гэта лабараторыі на базе абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, абласной інфекцыйнай бальніцы, абласнога клінічнага скурна-венералагічнага дыспансэра, а таксама лабараторыя ў універсітэцкай клініцы, якая нядаўна адкрылася.

Што такое «фаза плато»?

— Па прагнозах, да сярэдзіны гэтага тыдня вобласць выйдзе на пік захворвання COVID-19. З наступнага тыдня наступіць «фаза плато» — колькасць хворых перастане павялічвацца, а ачунялых стане куды больш, — паведаміў Віктар Пранюк.

Віктар Пранюк

Што такое «фаза плато»?

Фаза плато — гэта перыяд часу, калі колькасць заражаных перастае прагрэсаваць, расці і стабілізуецца.

Пасля праходжання стадыі эпідэміялагічнага плато звычайна надыходзіць спад захворвання, колькасць ачунялых расце, а колькасць ізноў захварэлых скарачаецца.

Калі гэтая фаза наступіць у Беларусі?

Медыцынскія чыноўнікі па ўсім свеце кожны дзень выступаюць з заявамі пра перспектывы выхаду на плато каранавіруса ў горадзе ці краіне. Намеснік галоўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ірына Глінская распавяла ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» аб тым, як фармаваўся прагноз і калі Беларусь выйдзе на плато па колькасці заражаных каранавірусам.

— Цяпер мы маем зніжэнне захворвання па гэтаму рэгіёну (Віцебскай вобласці. — Прыма. T*T.BY). Мяркуем, што дзесьці праз месяц, магчыма, нават да канца гэтага месяца, мы ўсё ж такі выйдзем на ўстойлівае зніжэнне захворвання і тады ўжо можна будзе казаць пра нейкія наступныя прагнозы, — распавяла Ірына Глінская.

Калі скончыцца пандэмія?

Раней аналітыкі прагназавалі, што пандэмія каранавіруса ў Беларусі завершыцца 17 ліпеня. Паводле разлікаў, да 23 траўня ўсталююць 97% заражаных, а 2 чэрвеня — 99. У свеце ж апошні выпадак усталююць 1 снежня. Цяпер, кажучы пра канец пандэміі ў свеце, называюць дату 20 снежня 2020 года.

Фота: ddi.sutd.edu.sg

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024