Навіны

Новы рэкорд на аўкцыёнах у Гродне: пляцоўкі для сігвэяў пайшлі за $ 11 000

Кошт права арэнды дзвюх пляцовак памерам 5 кв.м. на Савецкай плошчы вырасла падчас таргоў ў 1277 разоў. За магчымасць арганізаваць там пракаты гіраскутараў, сігвэяў і электрасамакатаў змагаліся 8 прадпрымальнікаў, перадае"Гродно Плюс".

Аўкцыён прайшоў 5 траўня. Пачатковы кошт пляцовак — 22,3 рублі. У выніку абедзве сышлі па 28 475 рублёў кожная. Акрамя таго арандатары павінны заплаціць па 321,9 рублёў за выраб дакументацыі. Пераможцы аўкцыёну атрымалі права арандаваць пляцоўкі напрацягу года.

Паменшылі колькасць пракатаў дзеля пешаходаў

Мы ўпарадкавалі гэтае пытанне, каб не ствараць нязручнасці пешаходам. Было вызначана толькі дзве кропкі, на якіх будуць размяшчацца сігвэі, — сказаў намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Болтрык.

Летась толькі только на пачатку сезону на Саветскай плошчы працавалі тры пракаты электратранспарту, потым іх стала больш. Здараліся канфлікты з пешаходамі. Напрыклад, у жніўні жанчыну збіла дзіця на электракарце. Праз тыдзеньсутыкнуліся дзеці на электрасамакаце і электракарце: аднаго з іх забралі ў бальніцу. У выніку карты на Савецкай забаранілі.

Сутыкненне электракарта з электрасамакатам. Жнівень 2019

Былі праблемы і ў сервіса, які здаваў у арэнду электрасамакаты праз мабільны дадатак, без пунткаў пракату. Іх самакаты звозілі ў іншыя гарады.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024