Мяжы для ўезду грамадзян Беларусі і Расіі будуць зачыненыя як мінімум да чэрвеня. Пра гэта паведаміла кіраўнік літоўскага Міністэрства ўнутраных спраў, піша TUT.BY.

Як піша Delfi.lt, абмежаванні на знешніх межах з Беларуссю і Расіяй застануцца як мінімум да чэрвеня. Зараз абмяркоўваецца пытанне аб адкрыцці межаў унутры Еўропы.

— У Еўракамісіі мы абмяркоўваем, Савет міністраў таксама абмеркаваў, гаворка ідзе пра тое, што 15 траўня такі, скажам, максімальны тэрмін, калі ўнутраныя межы Еўропы могуць быць адкрыты, — распавяла міністр унутраных спраў Літвы Рыта Тамашунене.

Нагадаем, Літва забараніла ўезд замежным грамадзянам праз неспрыяльную эпідэміялагічную сітуацыю з 0.00 16 сакавіка. Выключэнне зрабілі для дыпламатаў, уладальнікаў віду на жыхарства і дальнабойшчыкаў. Да 13 красавіка таксама дзейнічаў «гуманітарны калідор», каб замежныя грамадзяне маглі вярнуцца дадому.

Забарона на выезд грамадзян Літвы была адменена з панядзелка, 4 мая. З 10 траўня плануюць аднавіць авіязносіны з некаторымі краінамі.

Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 6 жніўня ў Беларусі пацверджана 68 503 выпадкі каранавіруса, ачунялі 63 756 пацыентаў, памёрлі 580 чалавек.

Хроніка каранавіруса ў Гродне