Навіны

У Беларусі афіцыйна 17 489 выпадкаў каранавіруса. Колькасць новых выяўленых заражэнняў падае другі дзень

На 4 траўня ў Беларусі пацверджана 17 489 выпадкаў каранавіруса, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі Беларусі ачунялі і выпісаныя 3259 пацыентаў, 103 чалавекі з выяўленым раней COVID-19 памерлі.

За суткі пацверджана 784 новых выпадкаў COVID-19, чатыры чалавекі памерлі, 63 чалавекі ачунялі і выпісаныя. Колькасць новых пацверджаных выпадкаў падае другі дзень: 2 траўня было выяўлена 911 выпадкаў, 3 траўня — 877.

Па звестках Міністэрства аховы здароўя, смяротнасць ад каранавіруса ў Беларусі практычна не змяняецца з 9 красавіка, калі было пацверджана 1486 выпадкаў хваробы: цягам амаль месяца на суткі памірала 3−4 чалавекі (мінімум — 2, рэдка — 5 чалавек).

Колькасць пацверджаных выпадкаў складае 8,2% ад колькасці праведзеных тэстаў. Усяго праведзена 211 369 тэстаў на каранавірусную інфекцыю (за апошнія суткі - 7130).

У заражаных каранавірусам выявілі новы сімптом

Лукашэнка: Мы не можам адмяніць парад … Людзі скажуць, што мы спужаліся

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024