Візавы цэнтр ў Гродне аднаўляе працу

З 11 траўня візавыя цэнтры Польшчы ў Мінску, Брэсце і Гродне аднаўляюць прыём дакументаў на візы ў Польшчу. Але не для ўсіх, паведамляе vfsglobal.com. Іншыя візавыя цэнтры пакуль будуць зачыненыя.

Падаць дакументы на візу можна на працу. Гэта могуць зрабіць асобы, працаўладкаваныя ў Польшчы, якія маюць сапраўдны дазвол на працу, заяву аб прадастаўленні працы замежніку на тэрыторыі Рэспублікі Польшча, сезонны дазвол на працу. А таксама ўладальнікі карт паляка і кіроўцы міжнародных перавозак.

Калі вы плануеце ўезд у Польшчу ў іншых мэтах, прыйдзецца пачакаць адпаведнага рашэння.

Улічваючы эпідэміялагічную абстаноўку, кліентам рэкамендуецца падаваць дакументы ў візавыя цэнтры па тэрытарыяльнай юрысдыкцыі згодна з іх месцам пражывання. Кліентам неабходна з’яўляцца ў візавы цэнтр строга па часе і даце рэгістрацыі ў мэтах забеспячэння эпідэміялагічнай бяспекі.

Кліентам, якія раней запісаліся на падачу такіх віз на даты з 17 сакавіка па 8 траўня, неабходна ў тэрмін да 8 траўня паведаміць у візавы цэнтр аб сваім намеры падаць дакументы. Для гэтага неабходна напісаць ліст на электронную пошту адпаведнага візавага цэнтра.

У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй у свеце, перасякаць мяжу Польшчы маюць права

— грамадзяне Рэспублікі Польшча;

— асобы, якія з’яўляюцца мужам і жонкай або дзецьмі грамадзян Рэспублікі Польшча або знаходзяцца пад іх пастаянным наглядам;

— асобы, якія маюць Карту паляка;

— кіраўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў і супрацоўнікі дыпламатычнага і консульскага персаналу місіі, то бок асобы, якія маюць дыпламатычны званне, і члены іх сем’яў;

— асобы, якія маюць права пастаяннага або часовага пражывання на тэрыторыі Рэспублікі Польшча;

— асобы, якія маюць права працаваць на тэрыторыі Рэспублікі Польшча, гэта значыць замежнікі, якія маюць права працаваць на тых жа ўмовах, што і польскія грамадзяне, якія маюць дазвол на працу, сезонны дазвол на працу, заяву аб прадастаўленні працы замежніку на тэрыторыі Рэспублікі Польшча;

— у асабліва абгрунтаваных выпадках, не названых вышэй, камандзір памежнага паста пасля атрымання згоды начальніка памежнай службы можа дазволіць замежніку ўязджаць на тэрыторыю Рэспублікі Польшча ў парадку, устаноўленым Законам ад 12 снежня 2013 года аб іншаземцах (2020 г., п. 35);
— асобы, якія кіруюць транспартным сродкам, што выкарыстоўваецца для перавозкі тавараў.

Усе ўязджаючыя ў Польшчу павінны будуць прайсці 14-дзённы каранцін (за выключэннем некаторых прафесійных груп, такіх як: кіроўцы міжнародных перавозак, экіпажы самалётаў, экіпажы цягнікоў).

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024