Новости

У Гродзенскай інфекцыёнцы ніхто ад каранавіруса не памёр

У Гродзенскай інфекцыйнай бальніцы ні адзін з 220 супрацоўнікаў не заразіўся каранавірусам. Сродкамі індывідуальнай абароны медыкі забяспечаны ў поўнай меры, сцвярджае галоўны ўрач. У дзень выкарыстоўваецца прыкладна 90 «супрацьчумных» касцюмаў, паведамляе sb.by.

Персанал першапачаткова адчуваў сябе ўпэўнена і ў бяспецы, паколькі быў падрыхтаваны, навучаны аж да прыняцця залікаў па метадах і алгарытмах абароны ад каранавіруса, паведамляе Сяргей Ціхановіч, галоўны ўрач Гродзенскай абласной інфекцыйнай клінічнай бальніцы.

Інфекцыйная бальніца цалкам перапрафіліравана пад прыём пацыентаў з каронавірусам. Першы такі пацыент з пацверджаным дыягназам сюды паступіў 11 сакавіка. На канец красавіка пацыентамі Гродзенскай інфекцыйнай бальніцы з пацверджаным дыягназам «каранавірус» сталі 140 чалавек. Выпісаліся пасля поўнага выздараўлення 22 пацыента. Выпадкаў, якія скончыліся б смерцю хворага каранавірусам, тут не было.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024