Новости

У войска вясной забяруць 150 гродзенцаў. Нягледзячы на каранавірус

Пад вясновы заклік падпадаюць каля 150 юнакоў, пад восеньскі - больш за 400. Пра гэта распавёў Мікалай Суслаў, начальнік аддзела прызыву на ваенную службу ваеннага камісарыята г. Гродна і Гродзенскага раёна.

Кампанія праходзіць двойчы ў год: з лютага па май і са жніўня па лістапад. Этапы ўключаюць у сябе: яўку на медыцынскі агляд, яго праходжанне, пасяджэнне прызыўной камісіі, яўку грамадзян у камісарыят для адпраўкі да месца службы і непасрэдна саму адпраўку.

У мінулым годзе ад службы ўхіліліся больш за 20 чалавек. Большая частка не з’явілася на медыцынскі агляд.

Паводле ч.1 арт.25 КаАП РБ, няяўка па выкліку ў ваенкамат цягне штраф да 3 базавых, паўторна на працягу года — да 6 базавых. Калі малады чалавек з’явіцца пасля заканчэння прызыўной кампаніі, гэта расцэняць як ухіленне. Паводле арт. 435 КК РБ яму будзе пагражаць штраф альбо арышт або абмежаванне/пазбаўленне волі тэрмінам да 2 гадоў.

Калі грамадзянін спрабаваў ухіліцца ад прызыву шляхам прычынення сабе цялеснага пашкоджання, сімуляцыі захворвання, падробкі дакументаў або падробкі, гэта пацягне за сабой абмежаванне або пазбаўленне волі тэрмінам да 5 гадоў.

Пасля адбыцця пакарання і пагашэння судзімасці малады чалавек да 27 гадоў зноў падлягае прызыву на агульных падставах.

На 16 красавіка ў інспекцыі - восем хлопцаў, якія маюць нязнятую і непагашаную судзімасць за ўхіленне ад службы ў войску. Узрост падуліковых — ад 18 да 26 гадоў. У апошнія некалькі гадоў на ўліку знаходзяцца прызыўнікі, асуджаныя толькі па ч. 1 арт. 435. Гэта значыць, наўмыснае прычыненне сабе цялесных пашкоджанняў, падробку дакументаў і падлогу грамадзяне ў апошні час не ажыццяўлялі.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024