Новости

У Свята-Раства-Багародзіцкім манастыры ў Гродне — каранавірус. Ігумення: даводзілася нават выводзіць з храма тых, хто кашляе

Свята-Раства-Багародзіцкі жаночы манастыр у Гродне зачынілі для наведванняў. 29 красавіка туды прыязжалі медыкі ў ахоўных касцюмах. Ігумення Гаўрыіла расказала t*t.by, што адбываецца.

Зараз усе службы ў манастыры праходзяць толькі «ў прысутнасці законнікаў» — так напісана на аб’яве, якое нядаўна з’явілася на варотах манастыра.

— Манаства не выходзяць за межы манастыра. За тэрыторыю магу выйсці толькі я. Ці маглі прынесці да нас вірус? Маглі. Калі да нас звяртаюцца людзі, то мы іх прымаем, — кажа ігумення манастыра.

Яна распавядае, што ўжо некалькі тыдняў таму пры кляштары былі зачынены нядзельныя дзіцячыя школы, а ў храме пачалі выконваць неабходную дыстанцыю.


Чытайце таксама: Праваслаўныя святары расказалі пра змены ў велікодных набажэнствах


— Як бы мне ні было балюча, але даводзілася з храма нават выводзіць старых і тых, хто кашляе. Мяне не разумелі, вядома, але іншага выйсця не было.

На службы да нас прыходзілі ў ліку іншых і гродзенскія студэнты. Можа быць, хтосьці быў з кашлем, напрыклад. І яны маглі прынесці ў манастыр вірус. Так, вядома, у нас ёсць некалькі чалавек з «плюсам» [пацверджаным каранавірусам]. Я сама кантакт першага ўзроўню — і на карантыне да другога траўня. На дадзены момант нікуды не выходжу і выконваю ўсе неабходныя патрабаванні, але я здаровая і не ў шпіталі, як кажуць у горадзе, — распавядае ігумення Гаўрыіла і просіць не распаўсюджваць чуткі.

Зараз у манастыры, па словах ігуменні, ідзе звычайная жыццё: праходзяць службы, праўда пакуль без наведвальнікаў.

Каранавірус у манастырах

20 красавіка з пнеўманіяй шпіталізаваны архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі, рэктар Мінскай духоўнай семінарыі, якая знаходзіцца ў Жыровічах, Гурый. На мінулым тыдні, па словах прадстаўнікоў Навагрудскага епархіяльнага ўпраўлення, у яго стане была станоўчая дынаміка.

Яшчэ да святкавання Вялікадня рэдакцыі t*t.by паведамлялі, што ў Свята-Елісавецінскім манастыры ў Мінску ў манашак выяўленыя выпадкі каранавіруса. 22 красавіка на сайце манастыра з’явілася пацверджанне, што ў дзвюх сясцёр пацвердзіўся COVID-19.


Чытайце таксама: Трымалі дыстанцыю і былі ў масках: як праваслаўныя ў Гродне асвячалі велікодную ежу


29 красавіка прэс-сакратар Беларускай праваслаўнай царквы Сергій Лепін паведаміў пра смерць 56-гадовага святара Свята-Петра-Паўлаўскага сабора ў Мінску Генадзя Буцька. Ён быў у цяжкім стане ў шпіталі, для яго шукалі донара плазмы крыві з анціцеламі да каранавірусу,&nbsp піша t*t.by.

Манастыр у Малых Лядах, куды Аляксандр Лукашэнка ездзіў на Вялікдзень, таксама зачынены для наведванняў. 28 красавіка ў БПЦ пацвердзілі, што ў манастыры ёсць выпадкі каранавірусу, піша s**boda.org.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024