У Беларусі могуць зрушыць тэрміны ўступнай кампаніі

Абмяркоўваецца пытанне зрушэння тэрмінаў уступнай кампаніі. Пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь 1» паведаміў міністр адукацыі Ігар Карпенка, паведамляе БЕЛТА.

«У тым ліку абмяркоўваем пытанне пры неабходнасці магчымага зрушэння тэрмінаў правядзення ўступнай кампаніі. Але, ва ўсякім выпадку, пакуль будзем назіраць за той сітуацыяй, якая разгортваецца», — сказаў міністр.

Паводле яго слоў, у Міністэрстве маюць намер збіраць у аўдыторыях менш людзей. «Узмоцнім санітарную апрацоўку памяшканняў. Запускаем электронную рэгістрацыю. Гэта спросціць сітуацыю: не трэба будзе некалькі разоў хадзіць пры запісе на ЦТ», — дадаў Ігар Карпенка.

24 красавіка міністр адукацыі Ігар Карпенка казаў падчас сустрэчы з калектывам гімназіі № 10 Гродна, што ніякіх зменаў ва ўступнай кампаніі ў гэтым годзе не плануецца.

«Мы паглядзім, як будзе развівацца сітуацыя і прымем узважанае рашэнне. Але адразу можна сказаць, што выпускнікам не трэба турбавацца: ніякіх зменаў па форме правядзення ўступнай кампаніі не будзе. А як яе засцерагчы, стварыць аптымальныя ўмовы — гэтае пытанне цяпер прапрацоўваецца», — сказаў Ігар Карпенка.

Паводле яго слоў, на гэтую тэму ў Інтэрнэце і СМІ з’яўляецца шмат укідаў. «Пішуць: давайце памяняем форму ўступных выпрабаванняў, Давайце наогул іх адменім і па конкурсе атэстатаў правядзем і гэтак далей. Напэўна, гэта будзе няправільна і створыць няроўныя ўмовы», — адзначыў міністр.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024