Новости

А1 адкрыў кароткія дабрачынныя нумары для дапамогі медыкам у барацьбе з COVID-19

Кампанія А1 па ўзгадненні з Міністэрствам аховы здароўя дала сваім абанентам магчымасць рабіць дабрачынныя ахвяраванні на карысць медыкаў, якія змагаюцца з эпідэміяй COVID-19. Пералічыць грошы можна з дапамогай USSD-запыту, SMS на кароткі нумар ці дадатку A1 banking.

Усе пералічэнні ажыццяўляюцца без камісіі і будуць акумулявацца на дабрачынным рахунку Міністэрства аховы здароўя.

Пры адпраўцы USSD-запыту на нумар *222*19#, карыстальнік можа выбраць адну з трох сум — 2 рублі, 5 рублёў або 10 рублёў. Пры адпраўцы SMS на спецыяльны кароткі нумар 219 дабрачынны ўнёсак спісваецца з балансу абаненцкага нумара, Але з’яўляецца фіксаваным і складае 2 рублі.

Здзейсніць ахвяраванне таксама можна праз дадатак A1 banking у раздзеле «Добро», выкарыстоўваючы любую прывязаную да акаўнта банкаўскую карту альбо спісаўшы суму з балансу абаненцкага нумара. Максімальная сума ахвяраванняў з балансу нумара — 100 рублёў у месяц.

Пералічваць грошы з банкаўскай карты ў дадатку A1 banking могуць абаненты ўсіх мабільных аператараў Беларусі.

Пералічыць грашовыя сродкі з балансу абаненцкага нумара могуць абаненты ўсіх тарыфных планаў A1 для фізічных асоб (акрамя лінейкі ПРИВЕТ). Абаненцкі нумар пры гэтым павінен быць актыўным. Пасля завяршэння аперацыі абанент атрымлівае пацвярджэнне аб спісанні сродкаў.

Усе сродкі, пералічаныя абанентамі А1, будуць без камісіі пераведзены на рахунак у дзяржаўнай установе «Рэспубліканскі цэнтр арганізацыі медыцынскага рэагавання» для акумулявання і далейшага размеркавання ў адпаведнасці з патрэбай канкрэтных устаноў аховы здароўя.

Раней А1 зрабіў бясплатнымі званкі для жыхароў Беларусі на гарачыя лініі па пытаннях прафілактыкі інфекцыі COVID-19, аказаў дабрачынную дапамогу Мінскай гарадской клінічнай інфекцыйнай бальніцы. Кампанія таксама дасць беларускім медыкам, занятым барацьбой з распаўсюдам каранавіруснай інфекцыі COVID-19,
смартфоны і бясплатную рабочую сувязь з мэтай вырашэння тэрміновых працоўных пытанняў і абмену інфармацыяй для выкарыстання ў самых гарачых зонах — там, дзе адбываецца лячэнне пацыентаў з віруснай інфекцыяй.


А1 поможет купить аппаратуру для ИВЛ и диагностики COVID-19

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024