Рэкамендацыі Мінздароўя: як хаваць памерлага ад каранавіруса

Існуючыя сусветныя дадзеныя паказваюць, што вірус COVID-19 перадаецца ад чалавека да чалавека праз кроплі, прадметы і блізкі кантакт, з магчымым распаўсюджваннем з фекаліямі, піша n*.by.

Згодна з інфармацыяй, прадстаўленай СААЗ на дадзены момант, целы памерлых ад інфекцыі COVID-19 не з’яўляюцца крыніцай інфекцыі. На сённяшні дзень няма ніякіх сведчанняў таго, што людзі заразіліся ад кантакту з целамі людзей, якія памерлі ад COVID-19.

Існуе распаўсюджаны міф, што людзі, якія памерлі ад інфекцыі COVID-19, павінны быць крэміраваны, але гэта не так. Крэмацыя — гэта пытанне культурнага выбару і даступных рэсурсаў.

Разам з тым, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь прымае дадатковыя меры засцярогі з мэтай выключэння нават тэарэтычнай магчымасці заражэння.

Цела памерлага ў моргу праходзіць дэзынфекцыю. Бальзамаванне не рэкамендуецца, каб пазбегнуць празмерных маніпуляцый з целам.

Асобы, памерлыя ад інфекцыі COVID-19, могуць быць пахаваны або крэміраваны, рашэнне прымаецца родзічамі з улікам сямейных традыцый, а таксама апошняга волевыяўлення памерлага.

Пахаванне просяць праводзіць у дзень выдачы цела памерлага.

На цырымоніі развітання з памерлым рэкамендуецца мінімізаваць колькасць прысутных (абмежавацца толькі самымі блізкімі сваякамі), цалкам выключыць дотыку да цела, у тым ліку не цалаваць, захоўваць дыстанцыю не менш за 1 метр ад памерлага, а таксама выконваць правілы сацыяльнага дыстанцыявання.

Прысутнасць дзяцей, дарослых, старэйшых за 60 гадоў, асоб, якія маюць рэспіраторныя захворванні, хранічныя хваробы сэрца, цукровы дыябет ці імунадэфіцыт, па магчымасці, павінна быць абмежавана пры пахаванні.

Цырымонія развітання можа праходзіць як пры адкрытай (пры ўмове выконвання вышэйпералічаных рэкамендацый), так і пры закрытай труне.

Рытуальным службам, якія праводзяць пахаванне, варта надзяваць маскі, а таксама пальчаткі, і мыць рукі з мылам і вадой пасля зняцця пальчатак, калі пахаванне завершана.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024