У Беларусі ад каранавіруса памерлі 45 чалавек. Агульнай колькасці захварэлых Мінздароўя не называе

Паводле дадзеных на 18 красавіка ў Беларусі на стацыянарным лячэнні знаходзіцца 3282 чалавекі, 45 чалавек памерлі (тры новыя смерці за суткі).

Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, ачунялі і выпісаныя 458 пацыента. У дачыненні да 510 праводзіцца ўдакладняльная дыягностыка.

Напярэдадні, 17 красавіка паведамлялася, што агульная колькасць тых, хто захварэў, — 4779, з іх ачунялі і выпісаныя — 342 пацыенты. На 18 красавіка дакладных дадзеных па агульнай колькасці заражаных прэс-служба міністэрства не апублікавала, а калі прасумаваць ўсе вядомыя ад ведамства лічбы, выходзіць, што выпадкаў стала на 484 менш.

Усяго праведзена 92 709 тэстаў на каранавірусную інфекцыю, тэставанне праводзяць у 25 лабараторыях, адкрытых як у рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтрах і ў цэнтрах гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, так і ў прыватных медыцынскіх цэнтрах.

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024