Каб справіцца з наплывам пакупнікоў з-за эпідэміі, у «Е-дастаўцы» паднялі мінімальную суму замовы, але для некаторых катэгорый усё ж такі апусцілі. Таксама сэрвіс мае намер узяць на працу яшчэ каля 500 чалавек.

Інвалідам і некаторым пенсіянерам знізяць мінімальную суму замовы

Як мы пісалі, з 15 красавіка «Е-дастаўка» павялічыла мінімальную суму замовы. Зараз для Мінска, Гродна, Брэста, Магілёва гэта 45 рублёў, а для Гомеля, Віцебска — 35. Гэта рашэнне выклікала пытанні па дастаўцы тавараў пенсіянерам — ці будзе ў іх неабходнасць і магчымасць заказваць тавар на такую суму, піша tut.by.

У выніку мінімальную сумму заказа для людзей з інваліднасцю і пенсіянераў (старэйшых за 75 гадоў) знізілі да 25 рублёў.

«Заказы на 25 рублёў для нас з’яўляюцца глыбока стратнымі, так як не пакрываюць нават заробкаў экспедытараў і работнікаў склада. Але мы разумеем, што гэтая катэгорыя людзей цяпер асабліва мае патрэбу ў дапамозе, таму гатовыя пастаўляць ім прадукты сабе ў страту», — пракаментавалі ў «Е-дастаўцы».

Зараз на сэрвісе працуе каля 2300 чалавек, у тым ліку 710 экспедытараў і 1100 работнікаў склада. Раней «Е-дастаўка» абяцала працаўладкаваць супрацоўнікаў грамадскага харчавання, якія засталіся без працы з-за каранакрызісу. Усяго ў красавіку кампанія плянуе ўзяць на працу больш за 500 чалавек, ужо прынялі 200 новых работнікаў.

Раней у Мінску быў запушчаны сэрвіс «ХІТдастаўка». Яго асартымент складаецца з найбольш запатрабаваных тавараў «Е-дастаўкі». Мінімальная сума заказу — 35 рублёў, аплата толькі онлайн.

«Штодзень развозім па 130 тон тавараў»

Попыт на дастаўку прадуктаў расце з пачатку сакавіка, калі пандэмія каранавіруса дабралася да Еўропы. Калі ў пачатку года «Е-дастаўка» у сярэднім пастаўлялі пакупнікам каля 100 тон тавараў у дзень, то цяпер — каля 130. У цэлым, тавараабарот у першай палове красавіка прырос больш чым на 25% у параўнанні з тым жа перыядам у сакавіку.

Не атрымліваецца «злавіць» вольны час дастаўкі. Што рабіць?

Цяпер на «Е-дастаўцы» па-ранейшаму даводзіцца «лавіць» вольны час. На сайце інтэрнэт-гипермакета паведамляецца, што штодня інтэрвалы з’яўляюцца ў 17.00 і 20.00. У кампаніі раяць сабраць патрэбныя тавары загадзя ў кошык і паспрабаваць аформіць заказ пазней. Свабодныя інтэрвалы могуць з’яўляцца на працягу дня.

Але на практыцы свабодныя інтэрвалы могуць і не з’яўляцца ў 17.00 або 20.00 у канкрэтнага пакупніка, а сайт можа загружацца павольней, чым звычайна.

Карыстальнікі распавядаюць, што для зручнасці спрабавалі абнаўляць старонку з замовай праз клавішу F5 на клавіятуры.

Якія яшчэ рытэйлеры дастаўляюць на дом прадукты

Замовіць прадукты цяпер можна і ў OZ.by. Адтуль могуць даставіць кансервы, раслінны алей, кашы, кетчуп, макароны, сокі, чай, каву, шакалад і іншыя харчы. Дастаўка каштуе 6 рублёў. Заказ прывязуць бясплатна, калі яго кошт будзе 80 і больш рублёў.

Аформіць дастаўку прадуктаў можна таксама ў інтэрнэт-краме «Острова чистоты и вкуса». Тут магчыма замовіць у тым ліку кашы, крупы, сухія сняданкі, кансерваваную прадукцыю, макароны, алей, муку, прыправы, арэхі, соўсы, згушчанае малако, прысмакі, чай, каву, дзіцячае харчаванне, сокі, нектары, ваду. Пры замове на суму ад 15 рублёў дастаўка бясплатная, а калі менш за гэтую суму — то за 10 рублёў. У кампаніі ўдакладняюць, што ўсе кіроўцы прыязджаюць на замовы ў ахоўных масках і пальчатках, а машыны апрацоўваюцца антысептыкам.