Такі дакумент распрацоўвае ведамства, паведаміла ў нядзельным эфіры тэлеканала СТВ намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан, піша TUT.BY.

— Я думаю, што ў бліжэйшы час мы зробім нарматыўны дакумент Міністэрства аховы здароўя, які дазволіць грамадзянам з бессімптомным цячэннем або лёгкім цячэннем каранавірусной інфекцыі пры ўмове магчымасці поўнай самаізаляцыі знаходзіцца дома, — паведаміла намеснік міністра.

Алена Богдан таксама распавяла, што спецыялісты прагназуюць: калі скончыцца каранавірусная інфекцыя, у часткі пацыентаў будуць «нейкія ўскладненні, нейкія наступствы».

— І нам трэба ўжо сёння прадумваць сістэму рэабілітацыі гэтых пацыентаў. Нам неабходна будзе прадумваць і загадзя закладваць фінансавыя сродкі і магчымасць атрымання краінай адной з першых вакцыны, калі яна будзе распрацавана.

Намеснік міністра заклікала ўсіх, у каго ёсць магчымасць, заставацца дома.

— Дапамажыце нам таксама: заставайцеся дома, калі гэта магчыма, захоўвайце гэтую сацыяльную дыстанцыю, не наведвайце сваіх састарэлых і пажылых сваякоў, калі ў вас ёсць прыкметы захворвання. Мы застаемся на працы дзеля вас і просім вас застацца дома дзеля нас.