«Нават не ўспомнілі». Як апісваюць самаізаляцыю і як яна выглядае

Каб праверыць, як выконваецца самаізаляцыя, двойчы ў дзень адпраўляюцца па адрасах медыцынскія работнікі ўсіх гарадскіх паліклінік, супрацоўнікі занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і міліцыі, піша grodnonews.by.

Як паведамілі ў занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, толькі за ўчорашні дзень такія камісіі пабывалі па амаль двумстах адрасах. Гродзенцы выконваюць самаізаляцыю і не скардзяцца на самаадчуванне.

— У першай палове дня падчас абыходу спецыялісты не змаглі пагутарыць з васемнаццаццю гродзенцамі. Па тэлефоне высветлілі, што шасцёра з іх самаізаляваліся на дачах. Астатнія, хоць і не адчынілі дзверы па розных прычынах, запэўнілі, што рэжым выконваюць. У гэтым на свае вочы пераканаліся, пабываўшы па гэтых адрасах у другой палове дня, — распавядае намеснік галоўнага лекара ЗЦГЭ Ірына Тупік.

Гродзенцы не згодныя са СМІ

Між тым чытачы Hrodna.life пішуць, што іх самаізаляцыя выглядае не так, як яе паказваюць у СМІ.

— У першы дзень пра мяне нават не ўспомнілі. На другі дзень патэлефанавала ўчастковая лекарка з паліклінікі, спытала, ці сяджу дома, а потым сказала: «Ну, цяпер вы мне тэлефануеце кожны дзень і кажаце пра сваё самаадчуванне», — расказвае хлопец, пра якога Hrodna.life пісаў раней і які павінен выконваць каранцін.

Белорус ехал из Германии и попал на карантин в Польше: вот как это выглядит

Што можна рабіць на самаізаляцыі?

У чатырнаццацідзённай самаізаляцыі дазваляецца наведваць бліжэйшыя харчовы магазін і аптэку, выгульваць жывёл у радыусе паўкіламетра ад дома і выносіць смецце ў бліжэйшы месца яго збору. Аднак для гэтага трэба адпаведна экіпіравацца-надзець маску і пальчаткі, выконваць дыстанцыю ад іншых людзей у паўтара метра.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024