Прадстаўнік Сусветнага банка заклікаў Беларусь прыняць меры, каб падрыхтавацца да эпідэміі каранавіруса

Кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Алекс Крэмер параўнаў Беларусь з Вялікабрытаніяй і заклікаў, пакуль не позна, падрыхтавацца да эпідэміі каранавіруса, зрабіўшы тры неабходныя крокі.​

«Два тыдні таму ўрад Вялікабрытаніі папрасіла грамадзян заставацца дома. Нават пры гэтым Урад падвергнуўся крытыцы як унутры краіны, так і за мяжой за тое, што гэта было зроблена занадта позна».

Аднак ён лічыць, што Беларусь мае яшчэ некалькі дзён: па распаўсюдзе віруса мы адстаем ад Злучанага Каралеўства роўна на 13 дзён, а з большасцю краін ЕС часовай разрыў нават больш.

  1. Мабілізацыя намаганняў па супрацьдзеянні эпідэміі. Падрыхтоўка медычных службаў да рэзкага росту выпадкаў віруснай пнеўманіі з’яўляецца першачарговым прыярытэтам. Сусветны банк абяцае фінансава дапамагчы Беларусі ў закупцы неабходных медычных сродкаў.
  2. Сацыяльнае дыстанцыяванне — звядзенне да мінімуму кантактаў паміж людзьмі. У іншым выпадку эпідэмія будзе настолькі імгненна пашырацца, што падарве сістэму аховы здароўя, і людзі будуць паміраць, бо не будзе хапаць лекараў і абсталявання для лячэння. У адсутнасць сацыяльнага дыстанцыяваньня колькасць інфіцыраваных можа падвойвацца кожныя тры дні, аднак, як паказвае вопыт Ухань, ва ўмовах сацыяльнага дыстанцыявання існуе шанец стабілізаваць сітуацыю. «Хутчэй за ўсё, нам усім давядзецца заставацца дома на працягу некалькіх месяцаў. Школы могуць зачыніцца. Прадпрыемствы, не занятыя вытворчасцю прадукцыі першай неабходнасці, павінны павінны будуць прыпыніць дзейнасць» — папярэджвае Алекс Крэмер.
  3. Пашырэнне сацыяльных праграм. Сусветны банк мяркуе, што шматлікія беларусы страцяць працу ў 2020 годзе. Яшчэ больш беларусаў адчуюць падзенне пакупной здольнасці. Беларусь уступала ў рэцэсію без каранавіруса, і зараз «сотні тысяч беларусаў сутыкнуцца з фінансавымі цяжкасцямі праз скарачэнне эканамічнай актыўнасці ў глабальным маштабе», — піша Крэмер. Ва ўсім свеце ўрады ўзмацняюць праграмы адрасных грашовых выплат найменш забяспечаным грамадзянам у спадзяванні на спад эпідэміі. Сусветны банк параіў Беларусі ажыццявіць меры па ўзмацненні праграмы дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі. Таксама трэба падумаць аб тым, як падтрымаць прыватны сектар і як забяспечыць магчымасць дзецям для працягу вучобы ва ўмовах, калі яны не змогуць наведваць школу.
Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024