Лукашэнка: школьныя канікулы, хутчэй за ўсё, падоўжым на тыдзень

У Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе прынята рашэнне аб працягу вясновых школьных канікул. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Смалявіцкім раёне, адказваючы на пытанні журналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Я ў гэтай сітуацыі сам знаходжуся, як бацька. І я лічу, што патрабаванні падоўжыць канікулы з боку бацькоў, медыцыны — гэта няправільна. Але калісьці я сказаў, што мы не будзем пераважаць над бацькамі. Гэта іх дзеці, іх жыццё. І як яны прымуць рашэнне ў гэтым каранапсіхозе, так і будзе. Таму я катэгарычна супраць, я не згодны, што трэба дзіця выключыць з дзіцячага садка або школы, падоўжыўшы вакацыі. Але калі паабяцаў, што будзе так, як просяць бацькі, так і будзе», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што трэба ацаніць патэнцыйную напаўняльнасць класаў, бо сэнсу няма праводзіць заняткі, калі многіх вучняў няма. «Хочуць, каб мы працягнулі вакацыі, заўтра мне даложыць па гэтым пытанні міністр адукацыі. У нас ёсць рэзервовы тыдзень: мы праграму такім чынам уціскалі, што, можа быць, і падаўжаць навучальны год не будзем. У нас няма тут асаблівай напружанкі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Акрамя таго, працягнуў кіраўнік дзяржавы, дзеці на вакацыях фактычна пражылі тыдзень у пэўным асяроддзі. «Сітуацыя сцішылася. Калі яны пабудуць тыдзень дома, страху не будзе. Заўтра-паслязаўтра мною будзе прынята адпаведнае рашэнне. Хутчэй за ўсё, мы падоўжым на тыдзень вакацыі. Выключна таму, што гэтага хочуць бацькі і не ўсе адпускаюць дзяцей у школу ў гэты перыяд. Я разумею бацькоў. Тут здаровы чалавек без дзяцей захварэе ад таго, што адбываецца вакол», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024