Міністэрства аховы здароўя прыняло рашэнне тэставаць на каронавірус усіх пацыентаў з цяжкай і сярэдняй формай пнеўманіі. Пра гэта на брыфінгу 3 красавіка заявіла намесніца міністра аховы здароўя Алена Богдан, піша Белсат.

«Мы пачалі тэставаць усе цяжкія пнеўманіі, прычым мы бярэм не мазок, а макроты і прамыўныя вады бронхаў. З учорашняга дня намі прынята рашэнне, што мы можам тэставаць усе пнеўманіі сярэдняй цяжкасці. Гэтыя меры скіраваныя на тое, каб максімальна выявіць пацыентаў, у якіх можа быць каронавірусная пнеўманія», — заявіла падчас брыфінгу Алена Богдан.

Намесніца міністра паведаміла, што па стане на раніцу 3 красавіка ў Беларусі ёсць 10 640 тэстаў на каронавірус. Чакаецца пастаўку яшчэ 10 тысячаў. Акрамя таго, цяпер праводзяцца выпрабаванні тэстаў сістэмаў беларускай вытворчасці і экспрэс-тэстаў.

Мінздароўя таксама прыняло рашэнне, што кантакты 2-га ўзроўню пры развіцці ў іх ВРЗ будуць шпіталізавацца і абследавацца на COVID-19. Але ў выпадку адмоўных выніках тэстаў і адсутнасці пагаршэння стану такія пацыенты будуць працягваць лячэнне ў хатніх умовах. Што тычацца кантактаў 1-га ўзроўню, то на 6−7 содні яны будуць зноў тэставацца на каронавірус і пры адмоўных выніках пацыента будуць выпісваць. «Але мы будзем прасіць яго выконваць меры самаізаляцыі цягам 14 дзён», — дадала Богдан.

Алена Богдан падкрэсліла, што сітуацыя з каронавірусам у Беларусі застаецца кантралюемай. Паводле намесніцы міністра, захады Мінздароўя па прафілактыцы распаўсюджвання COVID-19, пошук пацыентаў з каронавірусам і асобаў, што з імі кантактавалі, дазволілі папярэдзіць развіццё захворвання. Калі б гэта не было зроблена, то, паводле Богдан, «мы з вамі мелі 840 выпадкаў у дзень і нічым бы не адрозніваліся ад суседніх краінаў».

Намеснік міністра аховы здароўя Барыс Андрасюк распавёў падчас брыфінгу, што падчас успышкі каронавіруса ў кітайскім Ўу-Хані за дзён у Беларусі скупілі 2-гадовыя запасы медычных масак — 2 млн. Таму ўладам прыйшлося прымаць экстраныя меры па закупах і дадатковай вытворчасці масак. Тое ж самае адбылося з іншымі сродкамі аховы.