Навіны

Пішуць, што сажалку на Рэпіна засыпаюць. Каментуе дэпутат

Раніцай 1 красавіка адразу некалькі чытачоў звярнуліся ў рэдакцыю Hrodna.life з інфармацыяй пра тое, што сажалку на Рэпіна пачалі засыпаць. Хоць раней гарадскія службы абяцалі яе аднавіць. Сітуацыю пракаментавала дэпутатка акругі Алена Жалезняковіч.

У канцы лістапада 2019 гады пасля шматлікіх зваротаў і публікацый у СМІ гарадскія ўлады звярнулі ўвагу на праблему і пачалі работы па аднаўленні сажалкі па вуліцы Рэпіна. У старадаўнім вадаёме планавалі зрабіць гідраізаляцыю і запусціць зноўку ваду.

«У мінулым годзе абяцалі ратаваць возера, але засыпалі роўна з берагамі. За тры дні навезлі пяску. Нас падманулі. Такое пачуццё, што гэта ўсё будзе, як з «Алыми парусами««, — напісала чытачка Юлія.

фото группа в ВКонтакте “Очевидец Гродно”
фото группа в ВКонтакте “Очевидец Гродно”

Дэпутат: «Ніхто засыпаць сажалку не будзе»

Дэпутат акругі Алена Жалезняковіч адзначае, што пытанне аднаўлення сажалкі ў яе на кантролі.

«Ёсць рашэнне Гродзенскага выканкама па аднаўленні сажалкі на вуліцы Рэпіна. На сённяшні дзень прынята рашэнне, што сажалка будзе глыбінёй 1,5 м. Дно зараз умацоўваюць, у будучыні пакладуць гідраізаляцыйны матэрыял і запоўняць вадой. Цяпер возяць зямлю, каб засыпаць дно. Дзесьці падсыпалі па самы бераг для таго, каб заехала тэхніка. Без гэтага зрабіць нічога немагчыма. У планах нічога не памянялася. Ніхто засыпаць сажалку не будзе».

Сажалку выкарыстоўвалі для шпацыраў

Сажалка па вуліцы Рэпіна з’яўляецца адной з нямногіх у Кастрычніцкім раёне Гродна. Яна вядома яшчэ з часоў Рэчы Паспалітай. Гісторыю вадаёма часта распавядае жыхарам мікрараёна кіраўнік музея ў гімназіі № 4 Вольга Грамыка.

«Сажалкі вакол каралеўскай рэзідэнцыі „Аўгустовак“ мелі прыроднае паходжанне, але заўсёды былі акультураны. Вадаёмы пашыралі, паглыблялі або засыпалі, надаючы патрэбную форму, паводле неабходнасці і ў адпаведнасці з прызначэннем.

Адзіная захаваная сажалка на Рэпіна заўсёды мела не гаспадарчае прызначэнне, а шпацырнае. Яна заўсёды была абсаджаная дрэвамі, да яе вялі сцежкі. Мабыць, гэтая тэрыторыя, хоць і прыватная, ніколі не была закрытай, бо ў адной з Памятных кніжак Гродна гаворыцца, што „ў парк Аўгустова, што ў двух кіламетрах ад горада, любяць на выходныя выязджаць гродзенцы на пікнік, на прагулкі“.

Асабліва папулярным возера ў якасці месца адпачынку гараджан стала ў польскі міжваенны перыяд. І ў савецкія гады, і ў цяперашні час тут адпачываюць гараджане. Сёння гэты аб’ект важны не толькі як частка гісторыі, але і з пазіцыі экалагічнага балансу мікрараёна», — адзначыла Вольга Грамыка.

Сажалка на Рэпіна ў траўні 2019 года

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024