Навіны

Новая «Паляна» вернецца на старое месца ў Пышках

Абноўленая кавярня «Паляна» з’явіцца на звыклым месцы ў лесапарку Пышкі ўжо на пачатку лета. Пра гэта 30 сакавіка расказалі Hrodna.life прадстаўнікі «ДемсаГрупп», што валодае аб’ектам.

Па словах прадстаўнікоў фірмы, зараз ідуць перамовы з гарвыканкамам і гарадской ЖКГ. Дасягнута папярэдняя дамоўленасць, што участак вывядуць з ляснога фонда. Пасля гэтага дамова на арэнду будзе заключана нанова. Перадаваць участак іншым арандатарам горад не плануе.


Чытай яшчэ: «Паляны» больш няма. Адзіную ў Пышках кавярню зруйнавалі


Праект новай пабудовы ўжо ўзгоднены ва ўпраўленні архітэктуры. На яго будаўніцтва патрабуецца каля двух месяцаў.

Абноўленая кафэ павялічыць плошчу. Тут з’явіцца некалькі залаў і адкрытая тэраса на даху. У такім выглядзе кафэ зможа прымаць адначасова 100 наведвальнікаў. Ранейшых 20 пасадачных месцаў павільёна для ўсіх ахвотных не хапала.

У новай «Паляне» будзе пашыранае меню. Разам з прывычнымі хотдогамі з’явяцца крафтавыя бургеры, а таксама павялічыцца асартымент выпечкі.

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024