Навіны

Мільён долараў супраць каранавірусу. ЗША выдзялілі Беларусі грошы на барацьбу з пандэміяй

Беларусь атрымае ад Злучаных Штатаў Амерыкі гуманітарную грашовую дапамогу ў памеры 1,3 млн долараў. Сродкі выдзелены для барацьбы супраць распаўсюду каранавіруснай інфекцыі, паведаміў 27 сакавіка сайт Дзярждэпартаменту ЗША.

У пастанове адзначана, што сродкі могуць быць выкарыстаны, у прыватнасці, для падрыўтоўкі лабараторнай сістэмы, актывізацыі пошукаў захварэўшых, на эпідэмічны надзор і кантроль сітуацыі, тэхнічную дапамогу экспертным арганізацыям, паляпшэнне інфармавання аб рызыках ды іншае.

«Мы мабілізуем усе неабходныя рэсурсы для хуткага рэагавання як унутры сваёй краіны, так і за яе межамі», — адзначаецца ў заяве Дзярждэпу. «Гэта новая дапамога [для Беларусі] - працяг інвестыцый Злучаных Штатаў, у ліку якіх 1,5 мільёна долараў на ахову здароўя і больш за 301 мільён долараў агулам за апошнія 20 гадоў».


Чытай яшчэ: «У нас іншая сістэма». У Міністэрстве аховы здароўя патлумачылі, чаму ў Беларусі лічбы па каранавірусе ніжэйшыя, чым у Еўропе


Адначасова з Беларуссю дапамогу ад ЗША атрымалі яшчэ больш за 60 краінаў. Агульная сума дапамогі склала каля 274 мільёнаў долараў.

Па дадзеным на 27 сакавіка ў Беларусі афіцыйна падцверджана 94 выпадкі COVID-19. У Гродне дыягназ падцверджаны у 3 пацыентаў.


Чытай яшчэ: Трэці выпадак каранавіруса пацверджаны ў Гродне


На раніцу 28 сакавіка у свеце выяўлена 600 тысяч заражаных. Колькасць смяротных выпадкаў праз каранавірус перавысіла 27 тысяч

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024