Краіны – суседкі Беларусі Літва і Польшча працягнулі карантын. Раней краіны зачынілі межы для ўезду замежнікаў. Літва падоўжыла дзеянне транзітнага калідора, піша TUT.BY.

Літва забараніла ўезд замежным грамадзянам з 0.00 16 сакавіка. 25 сакавіка каранцін у краіне і ўсе абмежавальныя меры працягнулі на два тыдні – да 13 красавіка. Пасля закрыцця мяжы Літва арганізавала транзітны калідор для замежнікаў. На сённяшні дзень дзеянне транзітнага калідора для грамадзян, якія вяртаюцца да месца пастаяннага пражывання, падоўжанае да 13 красавіка, паведамілі TUT.BY у МЗС Беларусі. Перасекчы мяжу можна ў пунктах пропуску «Мядзінінкай – Каменны Лог», «Райгардас – Прывалка» і «Шальчынінкай – Беняконі».

Ведамства просіць грамадзян Беларусі, якія выкарыстоўваюць на шляху дадому транзітны калідор праз Літву, аператыўна звязацца з пасольствам Беларусі ў Літве па тэлефонах (кругласутачна): +370 69.959.434; +37060016244 для арганізацыі трансферу да мяжы.

Межы Польшчы застануцца зачыненымі для замежнікаў да 13 красавіка, паведаміла Дзяржпагранкамітэту Беларусі пагранічнае ведамства суседняй краіны. Нагадаем, што грамадзяне Беларусі, якія маюць права на пастаяннае пражыванне ў Польшчы, могуць з’ехаць туды праз адкрытыя для асаблівага руху памежныя пераходы, але пры гэтым іх адправяць на 14-дзённы карантын.

Межы Латвіі, Украіны і Расіі таксама пакуль закрыты. Пры гэтым Расія дазволіла беларусам прылятаць у свае аэрапорты і транзіт праз сваю тэрыторыю.

За інфармацыяй пра асаблівасці перасячэння мяжы з-за дзеючых абмежаванняў у сумежных краінах можна сачыць на сайце ГПК.

Задай пытанне, дашлі заўвагу або прапануй тэму