У жыхаркі Жыткавічаў на Гомельшчыне, у якой раней быў пацверджаны каранавірус, скасавалі такі дыягназ. Пра гэта паведамляе Белсат са спасылкай на «Новае Палессе».

Як адзначыў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гомельскай вобласці Міхаіл Змушко, стан жанчыны стабільны, пасля заканчэння курсу стацыянарнага лячэння яе выпішуць. Таксама запланаваная выпіска асобаў 1-га кантакту.

Паводле чыноўніка атрыманы адмоўны вынік на COVID – 19 і ў дзяўчыны, якая прыбыла з Лондану.

Пра тое, што ў Жыткавічах у жанчыны 1961 году нараджэння, якая не была за мяжой, выявілі каранавірус, паведаміла намесніца міністра аховы здароўя Алена Богдан. Вірус у яе знайшлі 22 сакавіка. Пры гэтым жанчыне спатрэбілася інтэнсіўная медычная дапамога, яе даставілі ў Гомель.

Сваякоў жанчыны, а таксама ўсіх, хто кантактаваў з ёй – а гэта 42 чалавекі, у тым ліку працаўнікоў Жыткавіцкага шпіталю, ізалявалі на каранцін у шпіталях Гомля і Жыткавічаў.

Задай пытанне, дашлі заўвагу або прапануй тэму