Падземны пераход на аўтавакзале ўпрыгожаць графіці ад БРСМ

Аўтарамі малюнкаў стануць пераможцы абласнога конкурсу «Графіці», прысвечанага 75-годдзю Вялікай Перамогі. Удзельнічаць могуць усе жадаючыя, расказаў першы сакратар Гродзенскага райкама ГА «БРСМ» Віталь Дзержаноўскі, піша rgazeta.by.

Конкурс пройдзе ў наступных намінацыях: «75-годдзе Вялікай Перамогі», «Сучасны Гродна», «Ведай Свае Карані» (нацыянальны арнамент, сімвалы Беларусі), «Экалогія. Прыродаахоўная дзейнасць», «Здаровы лад жыцця».

Заяўкі з эскізамі (скетчамі) у фармаце JPG (JPEG) або на папяровым носьбіце памерам А4 прымаюцца да 1 красавіка на электронны адрас brsmgr@mail.ru або ў абкаме ГА «БРСМ» (г. Гродна, вуліца Савецкая, 31).

У 2014 годзе ў пераходзе ўжо рабілі графіці ў рамках акцыі «Must Act — Must Art». Яго зафарбавалі.

Витовта все-таки спасут! Граффити на Пушкина будут восстанавливать

Падзяліцца

Апошнія запісы

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024