Фэст экскурсаводаў - 2020 пераносяць праз каранавірус

Арганізатары штогадовага Фэста экскурсаводаў прынялі рашэнне перанесці сёлетні фэст з красавіка на восень. Бескаштоўныя экскурсіі меліся адбыцца ў межах святкавання Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцінаў (18 красавіка).

Адзінаццаты Фэст экскурсаводаў быў запланаваны на 25−26 красавіка. У сувязі з неспрыяльным санітарна-эпідэміалагічным становішчам у свеце і Беларусі, яго вырашылі перанесці на 19−20 верасня, расказалі Hrodna.life арганізатары.

Рэгістраваць свае маршруты, планаваць удзел у Фэсце, а таксама сачыць за навінамі арганізатары можна на сайце https://festguides.by. На дадатковыя пытанні адкажа каардынатар па Гродзенскай вобласці Міхась Нарынкевіч (+375 297 173 836), таксама яму можна пісаць у сацсеткі.

Экскурсіі ў межах Фэста экскурсаводаў могуць праводзіць экскурсаводы, выкладчыкі, краязнаўцы, даследчыкі, усе зацікаўленыя гісторыяй, культурай і прыродай роднага краю. Экскурсійнымі аб’ектамі Фэста могуць быць гістарычныя мясціны, храмы, прадпрыемствы, помнікі прыроды, музеі, бібліятэкі — усё, што вы любіце, ведаеце, у папулярызацыі і захаванні чаго вы зацікаўлены.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024