Навіны

17 пацыентаў, у якіх падазравалі каранавірус, выпісалі з інфекцыйнай бальніцы ў Гродне

24 сакавіка з гродзенскай інфекцыйнай бальніцы выпісалі 17 пацыентаў. Гэта кантакты першага ўзроўню, якія паступілі ў стацыянар пасля лабараторнага пацверджання каранавіруса ў жанчыны, якая 9 сакавіка прыбыла з Італіі. Паўторныя тэсты на Covid-19 у іх паказалі адмоўныя вынікі. Заўтра плануюць выпісаць яшчэ некалькі чалавек, паведамляе grodnonews.by.

На сённяшні дзень у абласной інфекцыйнай бальніцы знаходзяцца 26 пацыентаў. Дваццаць пяць з іх прыбылі з краін з цяжкай эпідымічнай сітуацыяй і шпіталізаваныя з сімптомамі рэспіраторнай інфекцыі. Чацвёра з якіх — за апошнія суткі.

Ва ўсіх забраны матэрыял для даследавання на каранавірусную інфекцыю і іншыя вірусы, у тым ліку грып. Атрыманы першыя вынікі даследаванняў на каранавірус 21 чалавека — яны адмоўныя. Лекары чакаюць вынікаў даследавання паўторных мазкоў, якія ў якасці кантролю бяруцца на 13−14 суткі.

Што з гродзенкай з каранавірусам?

У ліку пацыентаў інфекцыйнай бальніцы застаецца гродзенка, у якой каранавірусная інфекцыя пацверджана лабараторна. Пацыентка з сімптомамі пнеўманіі была пераведзена ў рэанімацыйнае аддзяленне. Лекары кажуць, што рашэнне было прынята не ў сувязі з цяжарам стану, а з-за магчымых ускладненняў. У цэлым яе стан ацэньваецца спецыялістамі як стабільны са станоўчай дынамікай. Атрыманы паўторны адмоўны мазок на каранавірусную інфекцыю.

Наколькі гатова бальніца?

Месцаў у шпіталі хапае і для прыёму пацыентаў з сімптомамі каранавіруса, і для аказання спецыялізаванай дапамогі. Кажуць, сродкаў індывідуальнай абароны таксама хапае — спецыяльных абарончых касцюмаў, масак, рэспіратараў. Ёсць ўвесь спектр антыбактэрыйных і супрацьвірусных прэпаратаў, іншых лекаў, якія будуць выкарыстаныя пры лячэнні пацыентаў. Інвентарызацыя праводзіцца штодня, запас папаўняецца рэгулярна.

Фота: grodnonews.by
Фота: grodnonews.by
Фота: grodnonews.by
Фота: grodnonews.by
Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024