У Гародні дождж (закрэслена) каранавірус. Віктар Шалкевіч даў канцэрт анлайн

Пандэмія. Шалёная. Каранавірус. Яна — праваслаўная. Я — каталік. Самаізаляцыя. У Гародні дождж. Поўная акукарача. Ля Каложскай царквы.

Адчувала сябе кантрабандысткаю, што міма польскага цэльніка ўпотайкі перайшла мяжу (дазволенага). Захапіўшы з сабой фотаапарат і тэлефон (нібы літар і картон), прасачылася 19 сакавіка на запіс «супрацькаранавіруснага» канцэрту Віктара Шалкевіча. Дзве тысячы гледачоў глядзелі і слухалі анлайн. Я — нажыва. Апроч іншага, стала сведкам, як старанна мэтры апрацоўвалі рукі дэзынфектарам. Скрольце да канца, каб пабачыць і навучыцца.

У Цэнтры пуста і холадна. «Як у моргу», — заўважае Шалкевіч. З яго сыплюцца жарты, кпіны і ўсмешкі. Хто не паспеў схавацца ад вострага вока і яшчэ вастрэйшага языка Віктара — той сам вінаваты. Твар Шалкевіча змяняецца з хуткасцю 24 выразы за секунду, а часам я лаўлю сябе на думцы, што недзе там ёсць яшчэ зашыты двадцаць пяты кадр.

Віктар Шалкевіч


Чытай больш: «Такая доўгая зіма». Слухайце першы за 15 гадоў новы студыйны альбом Віктара Шалкевіча


Анатоль Кандыба сядзіць ў абдымку з баянам — і вокам не вядзе. Поўная супрацьлегласць рухомаму, як ртуць, Шалкевічу. Маэстра ўспрымае барда ў нейкім іншым частотным дыяпазоне. Што там яны перадаюць адзін аднаму на сваіх засакрэчаных хвалях — ніхто не ведае.

Анатоль Кандыба

— Як, — пытаюся Анатоля, — ён вас угаварыў разам працаваць?

— То ўжо 35 гадоў разам, — цісне плячыма кампазітар.

Ну хіба што па маладосці, па глупстве, на такое згадзіцца можна, думаю. А потым мяне накрывае. Трыдцаць пяць гадоў. Ну і ну. Палова маіх знаёмых яшчэ не нарадзіліся, як Шалкевіч з Кандыбам ужо ігралі разам. Анёл на вежы Фарнага касцёла моцна зайграў ноту «фа» ў маёй галаве.

Супрацькаранавірусны канцэрт пачаўся. «З Богам, як нажуць у нас на Захадзе,» — выдыхнуў Шалкевіч. Анёл на вежы Фарнага касцёла зайграў ізноўку. Гэтым разам для ўсіх.

youtu.be/SpqWJySLcUY

Што я магу расказаць? Што сядзела ў нязвыкла пустой залі Цэнтра, што баялася націскаць на спуск камеры ў цішы, каб не папсаваць гук трансляцыі, што дзяквала ўсім, хто прыдумаў моду на бязгучныя красоўкі і фотакамеры з набліжэннем выявы.


Чытай яшчэ: Віктар Шалкевіч пра Дзень Перамогі: Свята хутчэй гучала мінорна


Фота з архіву Hrodna.life

Ці можа, што думала — чаму я тут аказалася? Яно, з аднаго боку, ясна: нахабства — другое шчасце. З іншага — грукайце і вам адкрыюць. Шукайце і знойдзеце. Бо хто зможна адмовіць жанчыне, згоднай гадзіну маўчаць?

Так што найперш мой антывірусны рэпартаж з закрытым ротам прысвячаецца ўсім дзяўчатам нашай (з Шалкевічам) парафіі. А потым ужо самому Віктару і яго чалавеку-аркестру, Анатолю Кандыбе.

Яшчэ не магу не заўважыць, як сябры і калегі «спалілі» шляхетнага Шалкевіча ля Каложскай царквы. Сябры — яны такія сябры.

Сцішыліся апошнія акорды. Пагас экран камеры. Падлога разняволена зарыпела пад нагамі.

— Ну і холад тут у вас, — сцебануў плячом Віктар.

— Сур'ёзна? Мне ажно горача стала. Думала, з цябе пар валіць будзе пасля гадзіны на сцэне.

— То пар валіць. Валіць і збіраецца ў аблокі. Аблокі падымаюцца ў неба, а потым… з іх ідзе ў Гародні дождж.

Шануйце адно аднаго, дарагія гродзенскія сябры і сяброўкі. Любіце наш горад, спявайце песні і сустракайцеся (пакуль) анлайн. Ударым ІТ-свядомасцю па каранавірусу. А яшчэ — мыйце рукі і апрацоўвайце іх дэзынфектарам, як паказваюць Анатоль Кандыба і Віктар Шалкевіч.

youtu.be/ivcsXaqOygY

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024