Гродзенскія канцэрты Віктара Шалкевіча, адмененыя праз каранавірус, пройдуць анлайн і будуць даступныя для вольнага прагляду. Трансляцыю жывога канцэрту з Цэнтра гарадскога жыцця 19 сакавіка, а 19.00 правядзе Белсат.

Стрым выступу будзе даступны па спасылцы.

«Класна мець сяброў, якіх не разаб’е, не спыніць і не стрымае ніякі вірус», — каментуе падзею старонка Цэнтра гарадскога жыцця.

Усіх прыхільнікаў выканаўцы запрашаюць замаўляць любімыя хіты. Заяўку можна падаць у каментарах на старонцы цэнтра.

Першымі ў спісе замоваў з’явіліся «Горад» і «У Гародні дождж».

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life