У Польшчы скончыў жыццё самагубствам доктар, які захварэў на каранавірус

Прафесар Войцех Ракіта, кансультант гінекалогіі і акушэрства, памёр у шпіталі ў Кельцах. Яму было 54 гады. Неафіцыйна вядома, што ён скончыў жыццё самагубствам, піша n*.by са спасылкай на Wyborcza.

Прафесар Войцех Ракіта з 2012 года кіраваў клінікай гінекалогіі і акушэрства на Чарнове, раней ён працаваў у бальніцы ў Кельцах.

З перапынкамі ён быў ваяводскім кансультантам па гінекалогіі і акушэрстве. Ён увёў сістэму, дзякуючы якой у рэгіёне памерла найменш нованароджаных. Хоць гадамі рэгіён быў у хвасце краіны.

Прафесар Ракіта быў заражаны каранавірусам. На мінулым тыдні ён вярнуўся ў Польшчу з замежнага адпачынку. У шпіталі запэўнілі, што ён не меў кантактаў з пацыентамі.

У Польшчы — 246 хворых на каранавірус.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024