У Гродне з-за каранавіруса частка запланаваных канцэртаў адмяняецца, а частка пераносіцца. Так, у афіцыйнай групе Гродзенскай філармоніі ў Facebook ёсць актуальная інфармацыя пра тое, якіх мерапрыемстваў чакаць не варта ў бліжэйшы час, піша TUT.BY.

12 сакавіка Міністэрства аховы здароўя прапанавала адмяніць усе масавыя мерапрыемствы «з міжнародным удзелам» у Беларусі з 13 сакавіка па 6 красавіка.

У Гродзенскай абласной філармоніі распавялі, што большая частка мерапрыемстваў не адмяняецца, а пераносіцца з-за аб’ектыўных прычын — артысты проста фізічна не могуць прыехаць у Гродна з-за зачыненых межаў. Квіткі на канцэрты будуць сапраўдныя на новыя даты.

Якія канцэрты пераносяцца?

— Выступленне дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля песні і танца Аджарыі «Арсиани», якое павінна было адбыцца 22 сакавіка, перанесена на 23 ліпеня.

— Выступ імперскага рускага балета «Лебядзінае возера» з другога красавіка перанесены на 21 мая.

— Канцэрт расійскага гурту GAYAZOV $ BROTHER $ павінен быў адбыцца ў начным клубе «База» 29 сакавіка. Выступ братоў Гаязавых перанеслі на 24 кастрычніка.

— Канцэрт рэпера Jah Khalib з 4 красавіка перанесены на 26 верасня.

Канцэрт сімфанічнага аркестра Гродзенскай абласной філармоніі адмянілі.
Некаторыя іншыя запланаваныя на пазнейшыя даты канцэрты пакуль ёсць у афішы, рашэнні аб іх пераносе будуць прымацца ў залежнасці ад сітуацыі.