У Вільні на каранавірус захварэў доктар. Закрыць на каранцін могуць усю паліклініку

У Літве зафіксаваны першы выпадак, калі каранавірус дыягнаставалі ў работніка медустановы. Пра гэта паведаміла Шэшкінская паліклініка. Гэты выпадак таксама з’яўляецца прывазным, пацвердзіў віцэ-міністр аховы здароўя Літвы Альгірдас Шэшэльгіс, піша n*.by са спасылкай на Delfi.

Міністр аховы здароўя Аўрэліюс Вярыга адзначыў, што доктарка прыляцела з Кубы, некалькі дзён яна была на працы. «Пасля вяртання з Кубы, на працягу чатырох дзён яна была на працы», — растлумачыў А. Вярыга.

На старонцы паліклінікі ў фэйсбуку сказана, што цяпер хворая праходзіць лячэнне, яна ізаляваная. «У работніка Шэшкінскай паліклінікі дыягнаставалі каранавірус. Ён праходзіць лячэнне, ізаляваны. Усе, у каго былі з ім кантакты, таксама выконваюць рэжым ізаляцыі», — паведамляе паліклініка.

Кіраўнік адміністрацыі Віленскай мэрыі Повілас Падзярскіс удакладніў, што каранавірус дыягнаставаны ў сямейнага доктара з паліклінікі.

«6 сакавіка яна вярнулася з Кубы. Два дні працавала, потым у яе быў выходны, затым яшчэ два дня працавала. Потым адчула, што хворая і больш на працу не хадзіла», — сказаў ён. Падзярскіс сказаў, што ізаляваны 5 чалавек, якія з ёй працавалі. У сямейнага доктара магло быць каля 80 кантактаў.

«Яна з членамі сям'і была дома. Цяпер яна ў Сантарышкскай бальніцы. Калі яна вярнулася, Куба не была ў ліку краін, якія былі ў групе рызыкі. Мы хацелі б, каб на такія выпадкі рэагавалі хутчэй. Мы бачым пэўныя праблемы з арганізацыяй працы ў паліклініках, утойванне інфармацыі нічым не апраўдана. Спіс пацыентаў перададзены, будзем дапамагаць шукаць гэтых людзей «, — сказаў Падзярскіс.

Віленскія ўлады плануюць спыніць працу паліклінікі. «Я думаю, што мы прымем аператыўнае рашэнне ў дачыненнi да работы паліклінікі, за выключэннем прадастаўлення неадкладнай дапамогі, спынім работу і перавядзем пацыентаў, якім у найбліжэйшыя дні патрэбныя паслугі», — сказаў журналістам Падзярскіс.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024