Электрамабілі ў Беларусі патаннеюць на 35%

Добрыя навіны для людзей, якія цікавяцца купляй электрамабіля, працягваюцца. На мінулым тыдні Лукашэнка адмяніў ПДВ на ўвоз электрамабіляў. Дзякуючы гэтаму, канчатковая цана электрамабіля знізіцца на 20%. Яшчэ аднаго рашучага кроку чакалі ўжо не ад Лукашэнкі, а ад нашых усходніх партнёраў па Мытным саюзе, піша kp.by.

Гаворка ідзе пра адмену растаможкі на электрамабілі - а яна складае 15% ад кошту машыны. Нагадаем, раней менавіта Беларусь выступала з ініцыятывай адмяніць у ЕАЭС пошліны на ўвоз такіх машын. Адным з апанентаў у дадзеным пытанні была Расія.

Зараз стала вядома: Савет Еўразійскага Эканамічнага Саюза заявіў аб абнуленне мытнай пошліны пры імпарце электрамабіляў. Гэта значыць, што зараз электрамабілі патаннеюць на 35%.

Нулявая стаўка будзе дзейнічаць па 31 снежня 2021 года ўключна і ўжывацца пры імпарце электрамабіляў у ЕАЭС як юрыдычнымі, так і фізічнымі асобамі. Рашэнне ўступае ў сілу праз 30 каляндарных дзён з даты афіцыйнага апублікавання.

На колькі знізяцца кошты на электрамабілі?

Хай ужываны аўтамабіль з усімі плацяжамі каштуе $ 15 000. Значыць, калі прыбраць ПДВ і растаможку, яго кошт знізіцца на $ 5 700.

Або возьмем папулярны сёння ў Еўропе электрамабіль Skoda Citigo IV. Цана новай машыны з усімі плацяжамі - $ 29 700. Калі прыбраць ПДВ, кошт знізіцца да $ 24 800, а калі яшчэ і адняць растаможку — да $ 21 000. Гэта значыць, розніца складзе $ 8 700.

Ну і возьмем дарагі Tesla Model S у топавай камплектацыі за $ 250 000. Зэканоміць можна цэлых $ 95 000!

Дарэчы, па аптымістычных прагнозах, колькасць электрамабіляў у Беларусі да 2025 года можа вырасці да 100 тысяч, а да 2027-га — да 300 тысяч.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024